Приглашаем ушачан поучаствовать в нашем фотоконкурсе «Семейное фото — в объективе «Патрыёта»!

Общество

Любіце пагартаць увечары з блізкімі “раёнку”? Захоўваеце ў сямейным архіве асобныя артыкулы? Тады фотаконкурс “Сямейнае фота – у аб’ектыве “Патрыёта” дакладна для вас! Рэдакцыя і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама запрашаюць маладыя сем’і Ушаччыны (мужу ці жонцы павінна быць да 31 года ўключна) падзяліцца з землякамі кавалачкамі свайго шчасця, творча расказаць пра сябе. Каб стаць канкурсантам, неабходна прадставіць электронную версію фатаграфій у фармаце JPG або JPEG. Нам будзе асабліва прыемна наяўнасць у кадры акрамя членаў вашай сям’і “Патрыёта” (газеты ці будынка рэдакцыі), які ў лістападзе адзначыць свой 90-гадовы юбілей. У дадатку да кожнай работы неабходна ўказаць яе назву, прозвішча, імя, узрост і род дзейнасці аўтара, дамашні адрас, кантактны тэлефон.

Здымкі можна да 20 чэрвеня накіроўваць на адрас электроннай пошты belpatriot@tut.by з паметкай “Фотаконкурс”, размяшчаць у групах “Патрыёта” ў сацыяльных сетках “ВКонтакте” і “Аднакласнікі” або прыносіць непасрэдна ў рэдакцыю.

Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца напрыканцы чэрвеня – да Дня моладзі.

***

Гэты фотаздымак распачынае наш конкурс. І, здаецца, мае шансы на перамогу, бо поўнасцю адпавядае ўсім заяўленым умовам – на ім шчаслівая маладая сям’я. Сяргею і Валянціне Плігаўкам 27 і 29 гадоў, а яны ўжо такія багатыя – маюць трох сыноў. Хацелі, канечне, памочніцу-дачушку, ды Бог падарыў багатыра, якога назвалі па бацьку Сяргеем. Трэба купляць дадатковую вуду для рыбалкі – сумеснага адпачынку таты, Ягора і Мацвея. Ну гэта крыху пазней, а пакуль радасны бацька падарыў жонцы і немаўляці залатыя завушніцы і паўтарамятровага мядзведзя. Ды і часу на адпачынак у маладога кіраўніка ААТ “Агра-Селішча” зараз зусім няма.

Статус мнагадзетнай дае сям’і шансы на дадатковыя льготы пры будаўніцтве ўласнай кватэры – пакуль жывуць у сацыяльнай. Ну а тое, што малыш з’явіўся на свет 5 мая – у Дзень друку, надае канкурсантам дадатковыя бонусы. Памятаеце, пажадана, каб сям’я была сфатаграфавана з “Патрыётам”, ля рэдакцыі ці, магчыма, журналістамі газеты. А такога падарунка мы нават не чакалі.

Зацікавіла і скульптура, ля якой сфатаграфавана сям’я. Зразумела, што ля радзільнага дома, толькі ў якім горадзе? Аказваецца, на тэрыторыі рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і дзіця” ў Мінску. Для сям’і Плігаўка гэта былі звычайныя роды запланаванага дзіцяці, ну а многія беларускія сем’і змаглі адчуць радасць бацькоўства толькі дзякуючы звяртанню ў цэнтр.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *