Народный клуб «Адраджэнне» приглашает ушачан присоединиться к творчеству и посетить выставку-продажу самодеятельных мастеров

Культура

Лялька шчасця не павінна быць прыгожай, яе задача – адпужваць непрыемнасці. А вышыўка крыжыкам мае мноства асаблівасцей, кожны ўзор нясе свой сэнс…

Пра мноства цікавых творчых момантаў могуць шмат расказаць удзельнікі народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Адраджэнне” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Сёння ён аб’ядноўвае ўшачан, якія праяўляюць свае таленты ў розных мастацкіх работах. Зараз у склад клуба ўваходзіць 28 чалавек, якія займаюцца больш як трыццацю відамі народнага і сучаснага мастацтва. Нядаўна клуб змяніў месца дыслакацыі, пераехаўшы з Дома рамёстваў у будынак РДК. Тут жа, на першым паверсе, цяпер на пастаяннай аснове працуе і выстава-продаж вырабаў майстроў.

Як адзначыла кіраўнік “Адраджэння” Святлана Спірыдонава, удзельнікі клуба заўсёды рады бачыць ушачан на майстар-класах, а на выставе-продажы з задавальненнем дапамогуць выбраць арыгінальны сувенір ці падарунак. А таксама запрашаюць усіх жадаючых, неабыякавых да творчасці і народных традыцый далучыцца да “Адраджэння”.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *