Красивая угроза. От золотарника на участке лучше избавиться!

Калейдоскоп

Многія ўшачане дагэтуль лічаць сумнік канадскі (золотарник) упрыгожаннем, высаджваюць яго на прысядзібных участках, дачах, могілках. І робяць сур’ёзную памылку, бо па ступені небяспекі для навакольнага асяроддзя расліна раўназначная баршчэўніку. Распаўсюджваецца “кветка” хутка і агрэсіўна. Кожны яе куст дае да ста тысяч насення, якое да 95 працэнтаў усходжае. З часам карані раслін пачынаюць вылучаць у глебу атрутныя рэчывы, якія душаць рост іншых культур. У што хутка можа ператварыцца клумба, наглядна бачна ў аграгарадку Арэхаўна. Адзін з ўчасткаў, дзе зараз ніхто не жыве, поўнасцю жоўты – гэта сумнік выцесніў ўсіх канкурэнтаў, тым больш што ён абсалютна непатрабавальны да ўмоў і глебы.

Сумнік канадскі ўжо наносіць істотны ўрон прыродзе і эканоміцы. Ім нельга карміць жывёлу, таму занятыя тэрыторыі немагчыма выкарыстоўваць як пашы і сенажаці. У лесе ён таксама шкодзіць: пустазелле можа пазбавіць нас дароў прыроды, паступова выцясняючы іх. Але праблема яшчэ не стала глабальнай і працэс распаўсюджвання расліны пакуль можна ўзяць пад кантроль. Калі ж не заняцца гэтым цяпер, то праз некалькі гадоў гэта запатрабуе непараўнальна больш сіл і сродкаў. Таму барацьба з ёй з’яўляецца агульнай задачай землекарыстальнікаў.

Каб не нанесці шкоду прыродзе, варта, перш за ўсё, не высаджваць сумнік у дэкаратыўных мэтах, а калі вашы клумбы ўжо упрыгожвае гэты жоўты куст, не дазволіць яму распаўсюджвацца.

Змагаюцца з раслінай-акупантам можна хімічнымі і механічнымі метадамі. Скошваць небяспечнае пустазелле рэкамендуецца па меры адрастання да 15-20 сантыметраў – 3-4 разы за сезон. Альтэрнатывай можа быць аднаразовае скошванне ў другой палове жніўня да выспявання насення. У гэтым выпадку расліну трэба абавязкова ўтылізаваць – спаліць ці закампаставаць. Там, дзе сумнік займае значныя плошчы, эфектыўней узараць ўчастак і пасеяць шматгадовыя травы. Таксама дапамагае апрацоўка гербіцыдам.

М.ШУК, начальнік Ушацкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *