С 8 августа открывается наиболее популярный в Беларуси летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь

Калейдоскоп

Сезон масавага палявання на птушак адкрываецца ў нашай краіне ўжо на гэтым тыдні. Як нам паведамілі ў раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, з другой суботы жніўня можна будзе адпраўляцца на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, а таксама вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку. З першай суботы верасня (з 5 чысла) дазволена здабываць рабчыка і шэрую курапатку, а з трэцяй суботы верасня (з 19 чысла) – белалобага і шэрага гуся, гуся-гуменніка і канадскую казарку.

Паляванне дазволена ў светлы час сутак: з засады, з падыходу, з пад’езду з маламерных суднаў без рухавікоў або з выключанымі рухавікамі. Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую стрэльбу і патроны, зараджаныя шротам, паляўнічых сабак усіх груп, акрамя гончых і хартоў. Нельга выкарыстоўваць патроны, зараджаныя кулямі, карцеччу. Вызначаны адзіныя дні палявання: субота, нядзеля, панядзелак, аўторак, а таксама святочныя дні, аб’яўленыя нерабочымі.

Для членаў Ушацкай арганізацыйнай структуры БТПР разавая пуцёўка ў адну паляўнічую дачу на летне-восеньскі сезон каштуе 5 рублёў, а па паляўнічай гаспадарцы – 8, на 4 дні – 15 і 20 рублёў адпаведна. Кошт сезоннай пуцёўкі ў адну паляўнічую дачу складае 50 рублёў, а па паляўнічай гаспадарцы – 70. Для грамадзян, якія не з’яўляюцца членамі таварыства, цэны ў разы вышэйшыя.

Завяршыцца летне-асенні сезон палявання на птушак 13 снежня.

Таксама ў БТПР нагадалі аб неабходнасці захавання правіл бяспекі. Забараняецца страляць у напрамку людзей, сельгасжывёл, транспартных сродкаў і населеных пунктаў, размешчаных менш як за 0,5 км, на шум, шоргат, па невыразна бачнай цэлі або ва ўмовах дрэннай бачнасці (прыцемкам, супраць сонца, у тумане), а з лодкі –праз весляроў або іншых паляўнічых у судне. Ва ўмовах абмежаванай бачнасці нельга страляць па ўзлятаючай птушцы, якая знаходзіцца ніжэй за 2,5 метра ад зямлі.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *