В 25 организациях Ушачского района имеются свободные вакансии

Калейдоскоп Общество

Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 19 жніўня свабодныя месцы былі ў 25 арганізацыіях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова Ушацкай сярэдняй школы, якой патрабуецца кладаўшчык. Электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі і міліцыянера-кінолага чакаюць у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; мэнаджара па знешнеэканамічных сувязях – у ААТ “Кампанія Прарыў” (в.Вацлавова); намесніка кіраўніка – у аптэцы №65 г.п.Ушачы. Прадаўца і маркіроўшчыка ў магазін у КБА (3 паверх) запрашае індывідуальны прадпрымальнік. Вакансія кантралёра-касіра маецца ў магазіне “Дабраном”, што ў райцэнтры.

Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – аператара машыннага даення, жывёлавода, галоўнага ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, трактарыста-машыніста, галоўнага бухгалтара, інжынера па ахове працы, галоўнага заатэхніка; “Агра-Селішча” – бухгалтара; “Дземенец” – электрагазазваршчыка, жывёлавода, аператара машыннага даення, галоўнага заатэхніка, аператара па штучным асемяненні жывёлы; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста і электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка; філіял “Сарочына” – трактарыста і аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл.

Вакансіі бібліятэкараў маюцца ў цэтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Вадзіцеля аўтамабіля і выратавальніка-пажарнага запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях, юрысконсульта і ўрача-спецыяліста – цэнтральная райбальніца. Лясгасу патрэбны ляснік, вальшчык лесу, майстар будаўнічых і мантажных (рамонтна-мантажных) работ; раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці – кіраўнік творчага калектыву, рэжысёр, загадчык і прыбіральшчык памяшканняў у Дубраўскі СК, метадыст, кіраўнік гуртка (секцыі, студыі і інш.). Галоўнага захавальніка фондаў чакае музей народнай славы імя У.Е.Лабанка; хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў; дырэктара і егера – раённая арганізацыя БТПР; зборшчыка вырабаў з драўніны – ТАА “Форэстгандаль”; швачку – філіял ААТ “Сцяг індустрыялізацыі” (г.п.Ушачы); прадаўца – Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 1100 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *