Открытие магазина «Евроопт» вызвало у жителей Ушач большой интерес

Экономика и малый бизнес

Прыемным падарункам да навагодніх святаў для жыхароў Ушацкага раёна стала адкрыццё магазіна пад гандлёвай маркай “Еўраопт”. Размясціўся ён ля ажыўленага мікрараёна па вуліцы Дзяржынскага, непадалёк ад цэнтра.

Нягледзячы на тое, што ў гарпасёлку нямала гандлёвых кропак, адкрыццё гэтай праходзіла пры небывалым ажыятажы з боку пакупнікоў – некаторыя займалі месцы ў чарзе за некалькі гадзін да ўрачыстага моманту пераразання чырвонай стужкі. І гэта зразумела. Магазіны названай сеткі адрозніваюцца вялікай групай тавараў са скідкамі, акцыямі, бонуснымі і дысконтнымі праграмамі. Так, напрыклад, у першыя дні хутка разыходзіліся мандарыны за 3.29 руб., грушы “Канферэнцыя” за 2.39 і гатовыя салодкія наборы ад 4.29.
– Хоць і жыву на другім баку Ушач, прыйшла ў новы магазін, пазнаёмілася з асартыментам і ўпэўнілася – буду тут пастаянным госцем, – падзялілася з намі Наталля Мягель. – Цэны даступныя, выбар шыкоўны, а прагуляцца па ўтульнай зале аб’екта – адно задавальненне.
Гандлёвая плошча новага магазіна дастаткова вялікая, дазваляе размясціць многае: паўфабрыкаты і мясныя вырабы, хлеб, бакалею, садавіну і агародніну, морапрадукты, бытавую хімію, касметыку, гаспадарчыя рэчы і многае іншае. Шырока прадстаўлена і група прадуктаў уласнай вытворчасці.


– Прыглядаю на паліцах найперш тавары-шчасліўчыкі – мяркую ўдзельнічаць у рэкламнай гульні “Удача ў прыдачу” ад кампаніі “Еўраопт”, – прызналася ўшачанка Святлана Міхаль. – Вельмі радуе, што для гэтага зараз не трэба ехаць у горад – усё ёсць пад бокам. Хто ведае, можа пасля сённяшняга шопінгу акажуся ў ліку пераможцаў. Асобна заўважу, што новы магазін стаў выдатным упрыгожаннем гарпасёлка.
Усе гэтыя дні пакупнікоў з поўнымі кошыкамі тавараў ля кас было надзвычай многа. Галоўнае іх пажаданне гандлёвай кропцы – ва ўсім адпавядаць сваёй вядомай марцы-брэнду.
“Еўраопт” ва Ушачах чакае пакупнікоў кожны дзень з 9.00. да 21.00.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *