VI Всебелорусское народное собрание. С какими предложениями ушачане обращаются в общественные приёмные?

Общество

Выслухаць кожнага і рашыць пытанні: ад жыццёвых да тых, што датычацца будучыні краіны. Ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах рэспублікі ў рамках падрыхтоўкі да шостага Усебеларускага народнага сходу працуюць грамадскія прыёмныя. Сотні беларусаў ужо пакінулі свае прапановы па ўнясенні змяненняў у заканадаўства. З чым звяртаюцца ўшачане?

Так, адна з паступіўшых прапаноў – на заканадаўчым узроўні замацаваць валанцёрскую дзейнасць, якая будзе накіравана ў першую чаргу на дапамогу тым, хто востра ў ёй мае патрэбу. Напрыклад, людзям, якія даглядаюць сваіх састарэлых бацькоў і іх трэба падмяніць. Ці, скажам, чалавек з-за часовай непрацаздольнасці не можа вырашыць тыя ці іншыя бытавыя пытанні. Стварэнне ж цэнтра валанцёрскага руху дапамагло б паспрыяць вырашэнню падобных жыццёвых акалічнасцей. Дарэчы, такую ж прапанову на адной з дыялогавых пляцовак агучвала і раённае аб’яднанне прафсаюзаў. На думку заяўніка, валанцёрства ў цяперашні час развіта вельмі слаба і мае характар разавых акцый.

Працуе грамадская прыёмная ва Ушачах ў зручны для людзей час – з 16 да 20 гадзін па аўторках і чацвяргах у будынку райвыканкама (каб.1). Звярнуцца з прапановамі можна не толькі асабіста, а і па тэлефоне 5-99-98. Графікі і рэжым работы ў іншых гарадах размешчаны на сайтах абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў.

Ад адной з ветэранскіх “пярвічак” паступілі прапановы па ўнясенні дапаўненняў у выбарчую сістэму краіны. Сярод іх – вынікі выбараў павінны друкавацца ў сродках масавай інфармацыі пасля падліку галасоў. У раённай газеце – па кожным выбарчым участку, у абласной – па кожным раёне, у рэспубліканскіх – па абласцях.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *