Ловите по правилам! На водоёмах республики проходит профилактическая акция «Рыбалка по правилам»

Профилактика и безопасность Экология

Прафілактычная акцыя пад назвай “Рыбалка па правілах” зараз праходзіць на вадаёмах рэспублікі. Работнікі РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” сумесна з супрацоўнікамі дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падчас рэйдаў правяраюць, ці выконваюць рыбаловы Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівая ўвага надаецца лоўлі рыбы зімовымі жарліцамі (стаўкамі) і падтрыманню належнага санітарнага стану рыбалоўных угоддзяў. Як нам нагадалі ва Ушацкай арганізацыйнай структуры “БТПР”, дазваляецца выкарыстоўваць прылады з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на аднаго чалавека, членам таварыства – да 10.

Парушальнікі нясуць адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць. Здабыча рыбы без належнага на тое дазволу ў забароненыя – час, месцы, прыладамі і спосабамі – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы. У прыватнасці, зараз дзейнічае забарона на лоўлю шчупака на Вечаллі і Палазер’і. Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі або рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў гэты час не дазволена, ці вага якой перавышае вызначаныя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання здабычай – ад 5 да 30 базавых велічынь. Адначасова парушальнікам прыйдзецца пакрыць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю. Напрыклад, за незаконна вылаўленую асобіну шчупака давядзецца заплаціць 3 базавыя велічыні, а за судака – 6.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *