Как магазину Ушачского филиала облпотребобщества в Дубровке удаётся быть одним из лидеров по продажам в районе?

Экономика и малый бизнес

Колькі знаходзіліся ў магазіне вёскі Дубраўка, столькі туды заходзілі пакупнікі. Пераважна працаздольнага ўзросту, якія апоўдні па розных прычынах не былі заняты на рабоце. Хто хлеб купляў, хто корм жывёле, хто цукар. Хоць у цэнтры былой гаспадаркі і сельсавета і хапае канкурэнтаў, аднак магазін Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства застаецца ўсё ж любімай гандлёвай кропкай.

Чаму б і не? Прасторная зала, можна, не замінаючы адзін аднаму, разгледзець тавар па аддзелах. А выбар тут ёсць, толькі хлеба налічыла шэсць найменняў, далёка не ў кожнай кропцы райцэнтра такое сустрэнеш. “У кожнага свой густ, таму і заказваем розны, – гаворыць прадавец Алена Васільеўна Галубіцкая (на здымку). – Ды і навінкі хлебазавод прапаноўвае па некалькі адзінак, так і пашыраецца асартымент”.

Каўбасы, марожаныя мясныя вырабы і рыба, бакалея, цукеркі, прамысловая група. На яе, праўда, адна з пакупніц паскардзілася. Раней, маўляў, многа чаго было, свабодна падарунак падбярэш прыстойны: ці то прас, ці посуд цікавы. Зараз асартымент меншы, толькі самае неабходнае. “Можна, канечне, заказаць, калі канкрэтна ведаеш, што трэба, хаця заўсёды лепей, калі бачыш і ёсць з чаго выбіраць”, – казала Людміла Краснова.

А абслугоўваннем і яна, і Валянціна Вальвачова, якую таксама засталі ў краме, былі задаволены. Хвалілі дзяўчат. “І падкажуць, калі забыўся што, і абавязкова прапануюць нешта новае паспытаць”.

Зразумела, на вёсцы ўсе адзін аднаго ведаюць, таму і заказ тавараў фарміруецца згодна густаў пакупнікоў. А што іх тут вывучылі выдатна, сведчыў той факт, што менавіта магазін у Дубраўцы займае адно з лідзіруючых месцаў па раёне па продажы тавараў на душу насельніцтва. Як ім гэта ўдаецца пры наяўнасці канкурэнтаў? І камерцыйная крама існуе, і пошта гандлюе таварам, прычым дастаўляе яго па дамах. А паколькі гэта вельмі зручна асабліва для пажылых, то і адбіваюць кліентаў з асноўнай катэгорыі пражываючых – пенсіянераў.

– Імкнёмся з Наталляй Анатольеўнай Шарамет, каб быў асартымент. Людзям зручна прыйсці і набыць усё патрэбнае ў адной кропцы, – расказвае А.Галубіцкая. – Не баімся заказваць сельскагаспадарчы тавар. Здавалася б, вёска, кожны ўсё расціць, а якім попытам карыстаецца квашаная капуста нашага філіяла, ды і свежая разыходзіцца. Прапаноўваем навінкі, выкладаем на бачнае месца, бо калі вока чапляецца і ёсць грошы, то складана ўстрымацца. Прыкметна ўзрасла пакупніцкая здольнасць аднавяскоўцаў з адкрыццём у нас участка Хадакова. Людзі атрымалі работу і годны заробак, няхай нехта з іх і закупляе мяса ва Ушачах у фірменнай краме холдынгу, але ж да нас заходзяць часцей. Прамысловую групу таксама заказваем, а паколькі аплата зараз ідзе праз вобласць, марудней стала дастаўка”.

Добра вывучылі прадаўцы і запыты дачнікаў і рыбакоў, якіх тут дастаткова асабліва летам. Таму і аднолькавы тавар заказваюць у рознай упакоўцы – заезджыя пакупнікі, напрыклад, аддаюць перавагу большым памерам. І, зразумела, адбіваецца вопыт работы жанчын, а абедзьве ў гандлі не навічкі. Стаж Наталлі Анатольеўны ў галіне – 32 гады, у Алены Васільеўны – усяго на паўтара меней. Такі час працуючы побач, склаўся ўдалы тандэм, абсалютна давяраюць адна адной, без чаго пры агульнай касе і тавары немагчыма.

Вольга КАРАЛЕНКА.

  • За два месяцы ў магазіне вёскі Дубраўка прададзена тавараў на душу насельніцтва на 216,7 рубля, амаль у два разы перавысіўшы сярэдні паказчык па ўшацкаму участку філіяла – 120,7. Тавараабарот за гэты час склаў 105 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *