В Ушачах начали выдавать сертификат о прохождении вакцинации против COVID-19

Здравоохранение

Ва Ушачах пачалі выдаваць сертыфікаты аб праходжанні вакцынацыі супраць каранавіруса. Нагадаем, што такі дакумент спатрэбіцца грамадзянам, якія плануюць выехаць за межы краіны на працягу бліжэйшага года. Запаўняецца ён на рускай і англійскай мовах, інфармацыя аб часе праходжання імунізацыі, прэпараце, які выкарыстоўваўся, завяраецца пячаткай установы аховы здароўя.

Як патлумачыла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Ушацкай цэнтральнай райбальніцы Н.В.Дрозд, атрымаць сертыфікат можна толькі пасля ўвядзення двух кампанентаў вакцыны “Спутнік V” (пры гэтым няма розніцы, прышчапіліся Вы толькі што ці раней), для гэтага неабходна звярнуцца да свайго ўчастковага тэрапеўта. Названая паслуга – платная, яе кошт – усяго 2 рубля 65 капеек.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *