В Ушачскую ЦРБ поступила очередная партия препарата «Спутник V»

Здравоохранение

На мінулым тыдні ва Ушацкую цэнтральную райбальніцу паступіла чарговая партыя прэпарата “Спутнік V” расійскай вытворчасці – 160 доз. Як расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Н.В.Дрозд, прышчапіцца ад каранавіруса зараз могуць усе жадаючыя, прычым, як названай вакцынай, так і кітайскай – па ўласным выбары грамадзян. Сур’ёзна падумаць пра гэта спецыяліст раіць асноўнай групе рызыкі заражэння: людзям, старэйшым за 61 год, а гэта каля 40-45 працэнтаў насельніцтва раёна.

Нагадаем, што запісацца на прышчэпку варта ў рэгістратуры паліклінікі па тэлефоне 5-21-57, ва ўчастковых тэрапеўтаў ці ў бальніцах сястрынскага догляду – у Вялікіх Дольцах, Глыбачцы, Дубраўцы. Дарэчы, у апошніх вакцынацыя таксама праводзіцца. Выязджаюць з гэтай мэтай спецыялісты райбальніцы і на дом да інвалідаў. Плата за гэта не бярэцца.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *