На Ушаччине продолжается вакцинация. Сделать прививку можно на рабочем месте и даже дома

Здравоохранение

На Ушаччыне працягваецца вакцынацыя ад каранавіруснай інфекцыі. Як нам расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва райбальніцы Наталія Васільеўна Дрозд, на 8 гадзін раніцы 6 ліпеня першым кампанентам прэпарата прышчэплена 1409 чалавек, двума – 793. Пры неабходных для фарміравання калектыўнага імунітэту 60 працэнтах правакцынаванага насельніцтва гэты паказчык складае ў раёне 6,2.

Між тым, на сённяшні дзень у ЦРБ у дастатковай колькасці маецца вакцына расійскай вытворчасці “Спутнік V”, у бліжэйшыя дні паступіць яе чарговая партыя. А вось кітайскі прэпарат, якім да нядаўняга часу па выбары ўшачан таксама можна было правакцынавацца, зрасходаваны – ці будзе яго завоз, пакуль не вядома.

Нагадаем: зрабіць прышчэпку ад COVID-19 можна ў кабінеце №50 паліклінікі, а таксама ў бальніцах сястрынскага догляду. Па папярэдняй заяўцы медработнікі прыедуць у працоўныя калектывы ці нават на дом да грамадзян. Такім чынам нядаўна правакцынаваны работнікі ДРБУ-105, а на старце кампаніі – інваліды ва ўзросце ад 60 гадоў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *