На сессии районного Совета депутатов

Общество

Для жыхароў раёна гэты тыдзень вельмі насычаны на падзеі. Некалькі дзён засталося да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з аўторка пачалося датэрміновае галасаванне. Калі прыйсці на ўчасткі для галасавання – непасрэдна ў дзень выбараў, 19 снежня, або раней – вырашаць самім выбаршчыкам. Галоўнае, выканаць свой грамадзянскі абавязак – прагаласаваць.

На гэтым тыдні на сходах працоўных калектываў адбываюцца сустрэчы з дэлегатамі ІV Усебеларускага народнага сходу, асноўная тэма якіх – аналіз дасягненняў Рэспублікі Беларусь за пяцігодку і асноўныя задачы на 2011-2015 гады. На чацвер, 16 снежня, запланавана сустрэча выбаршчыкаў з даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі В.Дзевятоўскім – срэбраным прызёрам алімпіяды ў Пекіне. Таксама ў гэты дзень ушачане змогуць паслухаць канцэрт, які ў рамках акцыі “Беларусь – гэта мы” жыхарам раёна прапануе калектыў “Віцебскаблгаза”.

Старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак на вытворчай нарадзе даў даручэнне кіраўніку УП ЖКГ устанавіць на плошчы навагоднюю ёлку, вакол яе таксама вырашана заліць каток. Усім арганізацыям варта падключыцца да святочнага ўпрыгожвання будынкаў, устанавіць элементы падсветкі. У бліжэйшыя дні плануецца запуск чарговай станцыі абезжалезвання, а таксама работы па газіфікацыі дзесяці дамоў у Ільюшыне. Таксама Алег Анатольевіч даручыў усім зацікаўленым асобам прадумаць месца пад будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, каб у наступным годзе заказаць праект, актывізаваць работы па асвятленні дарогі на ўездзе ў гарпасёлак з боку вуліцы Віцебскай.

А.А.Кавалёнак паведаміў і аб прынятым на сесіі абласнога Савета дэпутатаў рашэнні аб бясплатным праездзе школьнікаў у гарадскім і прыгарадным транспарце.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *