Ушачане перешли на цифровое телевидение

Общество

З першага студзеня 2011 года на Ушацкай радыётэлевізійнай станцыі ўведзены ў эксплуатацыю лічбавы радыётэлевізійны перадатчык, які трансліруе пакет тэлевізійных праграм: “Першы канал”, “АНТ”, “Лад”, “НТВ-Беларусь”, “РТР-Беларусь” на частаце 40-га тэлевізійнага канала. Для ажыццяўлення прыёму праграм з дадзенага лічбавага перадатчыка неабходна выкарыстанне лічбавага тэлевізара або ўстаноўка спецыяльнай тэлевізійнай прыстаўкі, прыёмнай антэны. Больш падрабязна па пытаннях прыёму вышэйназваных праграм лічбавага тэлебачання мы Вас пазнаёмім у бліжэйшых нумарах газеты, а тэрміновую інфармацыю можна атрымаць непасрэдна на Ушацкай станцыі па тэлефоне 2-10-81.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *