Специальное комплексное мероприятие профилактики семейного насилия «Быт» пройдёт с 25 по 29 октября в Ушачском районе

Профилактика и безопасность

Асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Быт” пройдзе на тэрыторыі Ушацкага раёна з 25 па 29 кастрычніка. Галоўная яго мэта – папярэдзіць правапарушэнні і злачынствы ў сямейна-бытавой сферы, выявіць факты насілля, а таксама дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Праваахоўнікі актывізуюць прафілактычную работу з аматарамі алкагольных напояў, дамашнімі скандалістамі.

У аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС нагадваюць: заставацца ў баку ад праблемы не павінны суседзі, калегі, сваякі. Ведаеце пра дэбашыраў ці нядобранадзейнасць – паведаміце пра гэта па нумары 102 (ананімнасць гарантуецца). Своечасовы званок дапаможа папярэдзіць трагедыю.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *