В деревне Козьяне Сорочинского сельсовета горел автомобиль

Происшествия

У канцы мінулага тыдня ў вёсцы Казьяне Сарочынскага сельсавета адбыўся пажар – гарэў аўтамабіль. Абышлося без пацярпелых – гаспадара машыны паблізу не было.

У выніку тэхніка моцна пашкоджана агнём, уцалела толькі задняя частка. Па папярэдняй прычыне здарэнне адбылося з-за няспраўнасці электрасеткі.

З пачатку года на Ушаччыне зарэгістравана ўжо 18 пажараў. У большасці выпадкаў узгаранні адбыліся па прычыне парушэння правіл эксплуатацыі электрычных сетак і электраабсталявання. Не карыстайцеся няспраўнымі электрапрыборамі, а пакідаючы дом выключайце іх з сеткі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *