Образцовый коллектив «Спадчына» занял призовые места на конкурсе белорусских народных танцев «Ветразь-2022»

Культура Общество

Шыкоўны падарунак паднеслі свайму кіраўніку Г.С.Рудзёнак на дзень нараджэння ўдзельнікі Узорнага калектыву “Спадчына” – на адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь-2022”, дзе было прадстаўлена больш 80 танцавальных пар з усёй рэспублікі, яны ўвайшлі ў прызавую тройку лаўрэатаў у чатырох намінацыях.

А прымалі ўдзел у конкурсе ўсяго шэсць членаў калектыву. Ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў Ягор Літвін і Ірына Карабань, 14-17 – Раман Літвін і Кацярына Дунец, 18-31 – Кірыл Шалыга і Насця Макрыдзіна. Нашым танцорам давялося канкурыраваць з вельмі моцнымі харэаграфічнымі калектывамі – з аддзяленняў школ мастацтваў, а таксама такімі заслужанымі, як “Берагіня”, кіраўнік якога і курыруе гэты праект. Але ўшачан аўтарытэтам не спалохаць. Рашуча ішлі на сцэну, паказвалі клас і перамагалі.

Так, выканаўшы па сем танцаў, нашы старэйшыя дуэты заваявалі дыпломы лаўрэатаў трэцяй ступені, таксама як і Раман Літвін у намінацыі “Жабка”. Трэба патлумачыць, што гэта асаблівы танец, у якім дазваляецца неабмежавана імправізаваць: выконваць акрабатычныя нумары, імітаваць рухі жабкі любым чынам у такт музыкі і адначасова з іншымі удзельнікамі. І трэба зазначыць, што Кірыл Шалыга пераскакаў усіх сваіх канкурэнтаў і стаў пераможцам намінацыі.

“Літаральна ўсе нашы ўдзельнікі выклаліся па поўнай, вельмі стаміліся, паколькі сем разоў выходзілі на танцы ў пары, а Раман і Кірыл двойчы плясалі энергазатратную “Жабку” – спачатку ў сваёй падгрупе, а потым у фінале, – гаворыць Галіна Сяргееўна. – Хачу адзначыць і нашых малодшых канкурсантаў, якія вельмі годна выступілі і атрымалі дыплом удзельніка. Так, гэта не перамога, аднак дастойнае прадстаўленне Віцебскай вобласці, ад якой на “Ветразь” адабралі толькі два калектывы” і абодвы з іх аказаліся ў ліку лаўрэатаў”.
Відэа танца ў выкананні Кірыла Шалыгі (нумар 105) можна паглядзець у у тэлеграм-канале “Патрыёт.Ушачы”, “Аднакласніках” і “ВКантакце” і на Ютубе “Патрыёта”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “Образцовый коллектив «Спадчына» занял призовые места на конкурсе белорусских народных танцев «Ветразь-2022»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *