В 25 организациях Ушачского района имеется 113 свободных рабочих мест

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 12 мая 113 свабодных месцаў было ў 25 арганізацыях Ушаччыны.

Нямала прапаноў у гаспадарках раёна. ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу галоўнага заатэхніка, ветэрынарнага ўрача, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, жывёлавода, юрыста; “Дземенец” – заатэхніка, агранома, трактарыста-машыніста; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, аператара машыннага даення, жывёлавода, бухгалтара; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста-машыніста, аператара машыннага даення, ветэрынарнага ўрача, загадчыка фермы, лабаранта.

Электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі патрэбны аддзяленню па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; вадзіцель аўтобуса – Вялікадолецкай школе; сацыяльны педагог – Ушацкай школе; загадчык аддзела – рэдакцыі газеты “Патрыёт”; лесаруб, вальшчык лесу, ляснік – лясгасу. Вакансіі кантралёра-касіра, грузчыка і прыёмшчыка тавараў маюцца ў ТАА “ЕЎРАГАНДАЛЬ”; інжынера-цеплатэхніка – у цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый; загадчыка аддзялення і спецыяліста па суправаджэнні праграмнага забеспячэння – у ТЦСАН Ушацкага раёна; загадчыка гаспадаркі – у дзіцячай школе мастацтваў.

Недахоп кадраў назіраецца ў медыцынскай галіне. Так, Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па тэрапіі, псіхіятрыі і наркалогіі, кардыялогіі, хірургіі і дэрматавенералогіі, агульнай практыцы, загадчыкаў ­ФАПаў, медыцынскіх сясцёр, фельчараў, акушэрку, інжынера па пажарнай бяспецы; раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – памочніка ўрача-гігіеніста (урача-паразітолага, урача-эпідэміёлага).

Жыллёва-камунальная гаспадарка запрашае рабочага зялёнага будаўніцтва; ДРБУ-105 – машыніста бульдозера і машыніста аўтагрэйдара; дзіцяча-юнацкая спартыўная школа – дзяжурнага па зале, трэнера-выкладчыка па спорце; раённы фізкультурна-спартыўны клуб – трэнера па спорце, інструктара-метадыста па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце; філіял аблспажыўтаварыства – вадзіцеля аўтамабіля. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуюцца акампаніятар, асвятляльнік, мастак-афарміцель, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў; райвыканкаму – прыбіральшчык тэрыторый; ЦБП №237 Белаграпрамбанка – вядучы спецыяліст; вузлу паштовай сувязі – паштальён; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 480 да 1300 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *