Государственный литературный музей Петруся Бровки передал Великодолецкой школе передвижную выставку «Пятрусь Броўка. Маё 20 стагоддзе»

Общество

Наша Вялікадолецкая школа носіць імя Народнага паэта Беларусі, Героя сацыялістычнай працы Петруся Броўкі. У школьным музеі ёсць экспазіцыя, прысвечаная нашаму знакамітаму зямляку з Пуцілкавіч. А нядаўна Дзяржаўны літаратурны музей П.Броўкі, які знаходзіцца ў Мінску, перадаў нашай школе ў часовае карыстанне перасоўную выставу «Пятрусь Броўка. Маё 20 стагоддзе».

Яна падзелена на некалькі фотазон. Вучні даведаліся пра дзіцячыя і юнацкія гады паэта, вучобу ва ўніверсітэце, пра ваенныя гады, убачылі фотаздымкі з сямейнага альбома роду Броўкаў.

У раздзеле “І нехта ўспомніць пра мяне” – інфармацыя пра ўвекавечанне памяці Народнага паэта БССР, здымкі пакоя ў будынку музея, сустрэчы з творцамі іншых нацыянальных літаратур і грамадскіх дзеячаў, бо Пятрусь Броўка пабываў у розных кутках Еўропы.

На выставе можна прачытаць успаміны пра паэта А.Петрашкевіча, Р.Барадуліна, П.Панчанкі, С.Грахоўскага.

Вучні таксама пачулі аповед пра гісторыю напісання паэмы «Голас сэрца», пра маці, якая загінула ў Асвенцыме. П.Броўку цяжка было паверыць у гібель матулі, пасля вайны ён пабываў у былым канцлагеры, убачанае здавалася жахлівым сном.

“Выстава цікавая і вельмі змястоўная”, – казалі настаўнікі беларускай мовы пасля метадычнага аб’яднання, якое прайшло на базе нашай школы. Ну а пабачыць яе, завітаўшы да нас, пакуль ёсць магчымасцьі для іншых ушачан.

Н.СПІРЫДОВІЧ, настаўнік беларускай мовы
і літаратуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *