Секрет счастья семьи Крутёнок

Образование и молодежь

У пачатку сямейнага жыцця маладыя сем’і сутыкаюцца з мноствам праблем. Каб справіцца з імі, неабходны вытрымка, цярпенне і ўзаемаразуменне. Усё гэта ёсць у маладой сям’і Круцёнкаў.
Максім нарадзіўся ва Ушачах, а Наталля ў Гомельскай вобласці, але ў 91-м годзе яе сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства на Ушаччыну. Яны вучыліся ў паралельных класах ва Ушацкай школе, ведалі адзін аднаго толькі зрокава і ніколі не сутыкаліся. Максім быў бойкім, гарэзлівым, а Наташа – спакойнай і ціхай дзяўчынай, якая заўсёды мела добрыя адзнакі і выдатныя паводзіны. Так і прайшлі школьныя гады. Месцам больш блізкага знаёмства пазней стала ДРБУ-105, дзе Наталля праходзіла практыку, а Максім працаваў вадзіцелем. Сябры і знаёмыя не маглі паверыць у адносіны такіх розных людзей, а іх пачуцці з кожным днём толькі ўзмацняліся.
Так у 2007-м нарадзілася новая маладая сям’я. А праз год адбылася радасная і вельмі важная падзея – з’явіўся сынок Паша. Жыццё змянілася карэнным чынам, напоўнілася штохвілінным клопатам пра маленькага чалавечка. Безумоўна, складана было маладым спраўляцца, але радасць бачыць і займацца з сынам куды большая за ўсе цяжкасці.
Пэўны час сям’я здымала кватэру, а потым купілі дом. Канечне, многае ў ім трэба яшчэ зрабіць, дабудаваць, абсталяваць, але гэта ніколькі не пужае маладых людзей – наадварот, радуе, што цяпер у іх ёсць сваё жыллё і яны могуць усё ў ім зрабіць так, як захочацца.   
Зараз Максім працуе вадзіцелем у будаўнічай арганізацыі ПМК-66, а Наталля нядаўна выйшла з дэкрэтнага водпуску і была прызначана начальнікам планава-вытворчага аддзела ДРБУ-105. Стала намнога больш работы і абавязкаў, чым было раней, калі працавала лабарантам, але ёй вельмі падабаецца гэта справа. Атрымлівае вышэйшую адукацыю, вучыцца на завочным аддзяленні Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта транстарту. Цяпер у Наташы мала вольнага часу, пасля работы трэба паспець справіцца з усімі хатнімі справамі. І ўсё ж сярод штодзённых спраў знаходзяцца моманты для любімых заняткаў – вырошчвання кветак і вышывання.
Увечары, калі маладыя бацькі вяртаюцца з работы, іх дом напоўнены вясёлым дзіцячым гоманам – маленькі Паша не дасць засумаваць ні на хвіліну. Ужо добра размаўляе, любіць прымаць гасцей і з задавальненнем паказваць ім мноства сваіх цацак.
У маладой сям’і на будучае вельмі шмат планаў, і дзякуючы іх энергіі, жыццярадаснасці і запалу яны абавязкова ажыццявяцца. У Наталлі і Максіма розныя характары, але яны выдатна дапаўняюць адзін аднаго. І галоўнае – у іх ёсць маленькі сынок і каханне. Менавіта ў гэтым, напэўна, і ёсць сакрэт іх сямейнага шчасця.



1 комментарий по теме “Секрет счастья семьи Крутёнок

  1. Приятно посмотреть на молодую красивую семью! Счастья им и благополучия!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *