Дуэт баянистов — Глеб Кисель и Илья Крахотко завоевал Гран-при конкурса «Вішнёвыя найгрышы» в Глубоком

Культура

У Глыбокім 22-23 ліпеня праходзіў 10-ы Міжнародны “Вішнёвы фестываль”. Юбілейны брэндавы форум сёлета наведалі не толькі беларусы з усіх абласцей, а і прадстаўнікі Кітая, Індыі, Пакістана, Азербайджана, Татарстана, Башкартастана, Латвіі.

У рамках фестывалю прайшло мноства цікавых мерапрыемстваў, яркім акордам свята стаў конкурс гарманістаў, баяністаў і акардэаністаў “Вішнёвыя найгрышы”. Прыемна паведаміць, што ў ім гучна заявілі пра сябе выхаванцы Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў. Дуэт баяністаў – Глеб Кісель і Ілля Крахотка – заваяваў Гран-Пры конкурсу. Канкурэнцыя ў хлопцаў была сур’ёзная, аднак менавіта іх ігра пакарыла журы. І дадому юныя музыканты вярталіся з каштоўным прызам – новенькім баянам! Віншуем хлопцаў і іх педагога Алесю Фёдараўну Іўліеву і жадаем новых творчых поспехаў!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *