За палы сухой травы можно поплатиться штрафом

Cлужба-101

Штогод з наступленнем цёплага надвор’я павялічваецца колькасць пажараў. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі, за пажаранебяспечны сезон мінулага года было зафіксавана 607 лясных пажараў на агульнай плошчы 424 гектары.
Частымі становяцца таксама выпадкі выпальвання сухой травы на палях, каля дарог, паблізу лясоў і тарфянікаў. На прысядзібных участках людзі паляць смецце, траву, ствараючы небяспеку ўзгарання жылых дамоў, пабудоў, ферм і іншых аб’ектаў. Летась па гэтай прычыне ўзнікла больш 10 працэнтаў ад усёй колькасці пажараў. Таму неабходна прымаць меры па папярэджанні іх: абворваць тэрыторыі вакол жывёлагадоўчых ферм і населеных пунктаў, у школах расказваць навучэнцам, які ўрон нясуць падпалы травы, і якая адказнасць за гэта.
Нагадаем, што спальваць смецце на прысядзібных участках трэба не бліжэй за 15 метраў ад пабудоў і толькі ў бязветранае надвор’е пры наяўнасці пярвічных сродкаў пажаратушэння. Месца спальвання трэба абкапаць. А ў пажаранебяспечны перыяд наогул забараняецца развядзенне вогнішча, спальванне смецця і травы. За невыкананне гэтых патрабаванняў, а таксама за падпал сухой расліннасці і непрыняцце мер да тушэння пажару прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.
Днямі жыхар вёскі Дзедунова за выпальванне сухой травы аштрафаваны на 350 тысяч рублёў.
С.АВАДНЁЎ,
старшы інспектар
дзяржпажнагляду. 



1 комментарий по теме “За палы сухой травы можно поплатиться штрафом

  1. Правильно! штрафовать надо, а то как только весна, так палят всё подряд — что надо и не надо, а потом в итоге горят деревни, леса и поля. Выйдешь на улицу и слышен этот специфический запах паленой сухой травы и мусора, аж свежего воздуха нет. Организуйте вечерком или в выходные совместный рейд редакции и рочс — штрафовать реально есть кого и за что, может люди и задумаются хоть немного, и глядишь пожаров меньше будет!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *