Сотрудники ОГАИ Ушачского РОВД совместно с активистами МООП провели акцию «Возьми ребенка за руку»

Профилактика и безопасность

Актывісты Маладзёжнага атрада аховы правапарадку і супрацоўнікі аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі на мінулым тыдні правялі акцыю “Вазьмі дзіця за руку” – на тратурную плітку паблізу пешаходных пераходаў на цэнтральнай плошчы імя У.І.Леніна – ля Ушацкай школы – нанеслі адпаведны надпіс. Такая “шпаргалка” павінна нагадаць дарослым і дзецям пра неабходнасць быць максімальна пільнымі на праезнай частцы і ля яе.

– Нярэдка бацькі на пераходзе проста прытрымліваюць малых за кісць ці элемент адзення, што небяспечна, – кажа інспектар ДПС С.Калбасаў. – Трэба моцна трымаць іх за руку, каб кантраляваць дзеянні, не дазволіць вырвацца і выбегчы на праезную частку, падстрахаваць, калі спатыкнецца ці ўпадзе.

Лагічным працягам такой работы дзяржаўтаінспектараў і моладзі стала правядзенне акцыі “Вадзіцель, ты таксама бацька (маці)”. Многім, хто знаходзіўся ў гэты дзень за рулём, нагадалі аб правілах перавозкі малых у аўтатранспарце, параілі быць уважлівымі ля пешаходных пераходаў. Не забыліся і пра самых маленькіх. У госці да выхаванцаў ясляў-сада №3 г.п.Ушачы разам з прадстаўнікамі МААП завітаў начальнік аддзялення ДАІ М.Гаўрылюк, які правёў цікавы ўрок бяспекі дарожнага руху.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *