Путёвки в «Лесные озёра» востребованы

Общество

У санаторыі “Лясныя азёры” зараз ідзе падрыхтоўка да самай гарачай ва ўсіх сэнсах летняй пары. Як заўсёды, тут імкнуцца парадаваць адпачываючых чымсьці новым, пашырыць асартымент паслуг. Гэтым летам, напрыклад, з’явіцца новы водны прагулачны транспарт, адпачываючыя змогуць з ветрыкам пракаціцца па возеры на плыце з рухавіком. Пашыраны і без таго багаты пералік платных медыцынскіх паслуг. Сярод іх, напрыклад, такія спакусліва-экзатычныя, як касметычныя ванны з горкім шакаладам і аплікацыі з сакскай граззю. Хутка будзе ўсталявана SPA-капсула, адчыніцца стаматалагічны кабінет. На скрыжаванні дарог у Сарочыне будзе ўстаноўлены буйны маляўнічы рэкламны стэнд з асноўнай інфармацыяй пра санаторый. Дарэчы, аб тым, што “Лясныя азёры” зараз вельмі папулярнае месца адпачынку нават за межамі сінявокай, сведчыць той факт, што пуцёўкі сюды на ўсё лета і да канца верасня ўжо раскуплены. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *