Происшествия недели

Закон - один для всех

Крымінагенная сітуацыя ў раёне на мінулым тыдні воляй лёсу была звязана з лічбай “2”. Аддзелам міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства было прыцягнута два чалавекі. За распіццё спіртных напіткаў ці з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах складзена два пратаколы. Узбуджана дзве крымінальныя справы. На дарогах раёна адбылося два дарожна-транспартныя здарэнні.

Рэканструкцыя не ўдалася

Невядомы пакуль злодзей пад покрывам ночы пранік у памяшканне фермы КУСГП “Арэхаўна” ў вёсцы Чарсцвяды, якое зараз знаходзіцца на рэканструкцыі, і выкраў адтуль бетоназмяшальнік. Ажыццявіць свае “чорныя” планы злачынцу ўдалося даволі проста: вартаўніка на тэрыторыі не было, ды і пра меры бяспекі тут, на жаль, ніхто не падумаў. Урон, які панесла гаспадарка, склаў больш за 1,8 мільёна рублёў. Узбуджана крымінальная справа, праводзіцца праверка.

Трагедыя на дарозе

Жыхар Наваполацка (1990 года нараджэння) са знаёмым мужчынам ездзілі ў Мінск, дзе хлопец набыў сабе аўтамабіль БМВ. Назад вярталіся на дзвюх машынах: малады чалавек – на БМВ, мужчына – на Аўдзі. Натхнёныя ўдалай пакупкай, на дарозе ліхачылі, па чарзе абганяючы адзін аднаго. Каля вёскі Вацлавова Ушацкага раёна мужчына на Аўдзі пайшоў на абгон грузавіка, малады хлопец накіраваўся за ім. Як гаворыцца, паспадзяваліся “на авось”, бо па сустрэчнай паласе на даволі блізкай адлегласці рухаўся таксама аўтамабіль БМВ, за рулём якога была маладая дзяўчына. Мужчына паспеў “праскочыць”, а вось хлопцу зрабіць гэтага не ўдалося. У выніку сутыкнення малады вадзіцель БМВ атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. А вось дзяўчыне пашанцавала: яна не атрымала нават лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Аўтамабілі не падлягаюць аднаўленню.

Нецвярозае ралі

Тое, што п’янаму не месца за рулём, на жаль, памятаюць не ўсе. Прычым некаторыя грамадзяне, ігнаруючы закон, перасцярогі праваахоўных органаў, умудраюцца сесці за руль у нецвярозым стане неаднаразова. Так, жыхар вёскі Заполле (1973 года нараджэння, беспрацоўны) у гэтым годзе ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за падобнае правапарушэнне. Аднак вывадаў не зрабіў – вырашыў паўтарыць сваё “нецвярозае ралі”, падчас чаго і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. У адносінах п’янага вадзіцеля на гэты раз узбуджана крымінальная справа. Мужчыну пагражае да шасці месяцаў арышту.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Происшествия недели

  1. вторая история повергла в шок! Искренне сочуствую близким парня 🙁

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *