Вытворчая нарада

Официально

Свята Масленіцы мы традыцыйна лічым провадамі зімы і сустрэчай вясны. У нядзелю, 14 лютага, адбыўся яго заключны акорд на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Мабыць таму старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак пачаў вытворчую нараду з аналізу абставін, што падрыхтавала нам прырода, і гатоўнасці дарожнікаў, меліяратараў, камунгаса, аддзела МНС па пропуску паводкавых вод.

Задача – забяспечыць захаванне дарог, мастоў, усіх камунікацый. Кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання трэба неадкладна арганізаваць работу па ачыстцы ад снегу дахаў будынкаў, дарожнікам і меліяратарам – труб мастоў і каналаў.

Небывалае па сваіх маштабах жыллёвае будаўніцтва разгорнута ў раёне, як таго патрабуе старшыня Віцебскага аблвыканкама А.М.Косінец. У сувязі з гэтым вырашаліся пытанні паскарэння адкрыцця фінансавання 58-кватэрнага жылога дома, дамоў прысядзібнага тыпу ў Ліпаўцы і іншых аб’ектаў.

Згодна даведзенага задання вядзецца нарыхтоўка і вывазка дроў для прадпрыемства ЖКГ, школ сіламі камунгаса і лясгаса.

Хоць у раёне строга выконваецца каляндарны план мерапрыемстваў па правядзенні 25 красавіка 2010 года выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, аднак гэта важнае пытанне таксама ў полі зроку старшыні райвыканкама.

Працягваць вывазку арганікі, падключыць да гэтай справы ўсіх шэфаў, навесці належны парадак на фермах – задача спецыялістаў райсельгасхарча.

Агучаны вынікі зімовай спартакіяды сярод працоўных калектываў. Адзначана зацікаўленасць каманд у перамозе, аб чым сведчаць добрыя спартыўныя вынікі. Як пажаданне прагучала бачыць у наступным годзе ўсе каманды ў адзінай спартыўнай форме, з уласным спартыўным інвентаром.

Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *