Доверенность не только у натариуса

Правовая консультация

Нядаўна ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама звярнуўся пенсіянер з просьбай заверыць даверанасць на прадстаўленне яго інтарэсаў у адным з акцыянерных таварыстваў Брэсцкай вобласці. Карацей кажучы, уклаў мужчына чэкі “Маёмасць” у таварыства, з’яўляецца яго акцыянерам, а ездзіць так далёка на сходы не можа. Аднак, у пасведчанні даверанасці яму адмовілі, і зараз я растлумачу чаму.

Згодна з існуючым у краіне заканадаўствам, некаторыя пасадныя асобы сапраўды маюць права пасведчваць завяшчанні ці даверанасці, якія прыроўнены да натарыяльна пасведчаных. І мужчыне не адмовілі б у просьбе, калі б ён працаваў у вышэй прыгаданым упраўленні ці знаходзіўся ва ўстанове сацыяльнай абароны насельніцтва, напрыклад, у прытулку.

Я назаву для ўшачан усе ўстановы, пасадныя асобы якіх маюць права здзяйсняць дзеянні, прыроўненыя да натарыяльных.

Па-першае, гэта бальніцы: Ушацкая раённая, Вялікадолецкая, Дубраўская участковыя, Глыбачанская сястрынскага догляду, а таксама Вяркудскае аддзяленне кругласутачнага прабывання пажылых людзей і інвалідаў. Галоўныя ўрачы, іх намеснікі па медыцынскай частцы або дзяжурныя ўрачы гэтых бальніц, а таксама дырэктары ці галоўныя ўрачы дамоў для састарэлых могуць заверыць завяшчанне грамадзян, калі яны знаходзяцца на лячэнні або ўтрыманні (п.п.1 п.1 арт.1047 Грамадзянскага кодэкса).

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама і яго падраздзяленне “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна”, кіраўнікі і іх намеснікі могуць завяраць даверанасці паўналетніх дзеяздольных грамадзян, якія знаходзяцца ва ўстановах сацыяльнай абароны (п.п.4 п.3 арт.186 ГК).

Ізалятар часовага ўтрымання пры Ушацкім РАУС – начальнік або кіраўнік адміністрацыі месцаў утрымання пад вартай могуць ажыццяўляць дзеянні, прыроўненыя да натарыяльна пасведчаных.

Часта ўшачане ідуць да натарыуса, каб атрымаць даверанасць на права атрымання зарплаты ці іншых плацяжоў, звязаных з працоўнымі адносінамі, пенсій, дапамог, стыпендый, узнагароджання аўтараў і вынаходнікаў, на атрыманне карэспандэнцыі, у тым ліку грашовай. Аднак такая даверанасць можа быць заверана таксама адміністрацыяй арганізацыі, у якой працуе ці вучыцца той, хто давярае, жыллёва-эксплуатацыйнай арганізацыі па месцы жыхарства (камунгасам) ці стацыянарнай лячэбнай установы, у якой чалавек знаходзі- цца на лячэнні.

Даверанасць на атрыманне грамадзянамі выплат у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях могуць быць завераны банкам ці нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, у якой адкрыты бягучы банкаўскі рахунак або размешчаны ўклад (дэпазіт).

Ж.КАВАЛЕНКА,

загадчык дзяржаўнай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *