Конкурс снежных фигур

Наши дети

У гэтым годзе зіма парадавала нас прыгожай і пушыстай белай коўдрай. Вучні Арэхаўскай школы кожны год вырабляюць са снегу прыгожыя фігуры.

Усе настаўнікі і вучні разам з дырэктарам школы Інай Фёдараўнай Сыроўчанка стваралі зімовую прыгажосць сваімі рукамі. Насілі снег, залівалі вадой і фарміравалі кожны сваю фігуру, пакрывалі фарбамі. Атрымалася вельмі прыгожа. Вучні малодшых класаў разам са сваімі настаўнікамі вырабілі “калабка”, якога размясцілі на пяньку. Вучні 11 класа з настаўнікам тэхнічнай працы Андрэем Уладзіміравічам Жытковым працавалі над стварэннем “царквы”. Вучні 8 класа зляпілі казачную “чарапаху”, 9 клас – “пеўня”. 6 клас разам з класным кіраўніком Ларысай Аляксандраўнай Булаўка вырабілі “рыжага ката з шэрай мышкай”.

Усе вучні засталіся задаволенымі сваёй працай. А казачная тэрыторыя нашай школы да канца зімы будзе радаваць усіх сваёй прыгажосцю.

В.МІЛАЯ,

вучаніца 11 класа

* * *

Напярэдадні народнага свята “Масленіца” ў гарпасёлку прайшоў конкурс зімовых скульптур “Казачная краіна”, у якім удзельнічалі вучні Ушацкай школы. Усяго было выраблена больш 20 снежных фігур, а 11 з іх заваявалі прызавыя месцы.

Арганізатарам конкурсу выступіў аддзел па справах моладзі райвыканкама, а яго начальнік Н.І.Гардзіёнак узнагародзіла пераможцаў салодкімі прызамі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *