Будет ли тепло в парикмахерской «Камелия»? Отвечает правление Ушачского райпо

"Патрыёту" отвечают

Праўленне Ушацкага райспажыўтаварыства прааналізавала публікацыю артыкула «Каб не завяла «Камелія», змешчанага ў № 19 ад 6 сакавіка 2013 года.
Па сутнасці выказаных прэтэнзій тлумачым:
У райспажыўтаварыстве дадзенае памяшканне размешчана ў цокальным паверсе будынка, і яму нададзены статус цырульні, а не салона. Ацяпляльная сістэма будынка ў цырульні працуе, дадаткова ўстаноўлена лямпа інфрачырвонага абагрэву, аднак у сувязі з тым, што зіма выдалася марозная, часам тэмпературны рэжым не адпавядаў норме, за гэтыя нязручнасці мы просім прабачэння ў кліентаў цырульні і плануем у летні перыяд ажыццявіць замену аконных блокаў на энергазберагальныя вокны.
У.КРУГЛІК, старшыня праўлення Ушацкага райспажыўтаварыства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *