Ушачские бытовики

К профессиональному празднику

Цяжка ўявіць сабе жыццё без сферы бытавога абслугоўвання. Каб зрабіць прычоску, адрамантаваць абутак, бытавую тэхніку, гадзіннік і іншае, мы звяртаемся ў мясцовы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва і гэта, трэба сказаць, сапраўды адна з самых запатрабаваных сфер. SDC12099

Напярэдадні прафесійнага свята аб асноўных накірунках работы і лепшых працаўніках расказвае дырэктар камбіната бытавога абслугоўвання Тамара Леанідаўна КУЛАК.

Як спрацаваў камбінат за прайшоўшы год?– Хоць і не ўдаецца працаваць з прыбыткам, але арыентуемся ў першую чаргу на інтарэсы нашага насельніцтва. Аб’ём бытавых паслуг за 2009 год выкананы на 256,2 мільёна рублёў, што на 60 мільёнаў больш, чым у 2008 годзе, у тым ліку ў сельскай мясцовасці ўдалося зарабіць на 48 мільёнаў больш. У асноўным гэта звязана з увядзеннем новых відаў паслуг. Напрыклад, пракат спартыўнага інвентару, мыючага пыласоса, пашырыўся асартымент швейных вырабаў – гэта ўжо не толькі пасцельная бялізна, але і коўдры, падушкі, якія мы рэалізуем у РКБА і праз комплексныя прыёмныя пункты. Папоўніўся і пералік рытуальных паслуг: копка ямы, катафалк, большым стаў асартымент рытуальных вырабаў.
У апошні час таксама склалася больш стабільная сітуацыя з матэрыяламі і сыравінай, што дазволіла на рамонце абутку зарабіць дадаткова 5 мільёнаў рублёў. Карыстаюцца попытам і жалезабетонныя вырабы (кольцы для студняў, панелі для агароджаў). Запатрабаванымі сталі рэзка і колка дроў, паслугі па рамонце надворных пабудоў. Канечне, гэта не ўвесь пералік тых паслуг, якія мы аказваем насельніцтву.– Пэўна, не збіраецеся спыняцца на дасягнутым. Што новага ў планах у гэтым годзе?
– З атрыманнем у 2010 годзе трактара МТЗ-82 з’явіцца магчымасць аказваць паслугі па перавозцы і апрацоўцы прысядзібных участкаў насельніцтва. Таксама плануецца набыццё швейных машынак для трыкатажных вырабаў. Канечне, у Год якасці галоўнай задачай застаецца якасць нашых паслуг і вырабаў. І далей будзем прыкладаць намаганні, каб задаволіць патрэбы насельніцтва.– Многае залежыць і ад калектыву?

– Так. Асноўнай каштоўнасцю з’яўляюцца людзі, працаўнікі, на якіх усё трымаецца. Не адзін год самааддана працуюць вадзіцель В.Я.Хамёнак, майстар цэха жалезабетонных вырабаў У.П.Калітуха. Сярод комплексных прыёмных пунктаў хочацца адзначыць выдатную работу ў Вялікіх Дольцах А.С. Бабровай, якая хоць і працуе нядаўна, але ў два разы перавыконвае планы, а таксама Н.І.Бандарэнка з комплекснага прыёмнага пункта Вяркуды, якая да свята ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення бытавога абслугоўвання. Такой жа граматай адзначаны тэлемайстар А.Ф.Контараў. Нельга не ўспомніць і выдатную працу швейнага цэха, усе яго работнікі майстры сваёй справы, маюць немалы стаж, адпаведна аўтарытэт і павагу сярод іншых. Так, за добрасумленную працу Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана закройшчыца М.М.Пацэйка. Швачка В.Д.Дрозд, якая працуе ў гэтай сферы з 1983 года, узнагароджана Ганаровай граматай Белбыту, а імя швачкі Р.У.Севярын занесена на Дошку гонару Віцебскага абласнога ўпраўлення бытавога абслугоўвання. Усё гэта сведчыць аб тым, што праца нашых людзей ацэнена на высокім узроўні.

Віншую ўвесь калектыў з прафесійным святам. Поспехаў вам, здароўя, цярпення і ўзаемаразумення.Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.

На здымку: калектыў швейнага цэха.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *