Редактор радиопрограммы «Информационный вестник» Ушачского района стала участником Второго Белорусско-росийского форума молодых журналистов

Общество

Бягучы год Магілёў знаходзіцца пад пільнай увагай журналістаў. Культурная сталіца Беларусі і СНД даказвае, што высокі статус атрыманы не авансам. Багатая гісторыя, годны ўзровень сэрвісу, гасціннасць жыхароў – усё гэта адзначылі і ацанілі ўдзельнікі II Беларуска-расійскага форуму маладых журналістаў, які праходзіў тут напрыканцы кастрычніка.

Бясконцыя ўспышкі фотакамер, літаральна на кожным кроку журналісты бралі інтэрв’ю адзін у аднаго – словам, тут ні на хвіліну не забываліся пра работу. Нячаста прадстаўнікі масмедыя самі становяцца героямі артыкулаў і сюжэтаў, але на гэты раз выйшла менавіта так.

Для іх, будучых акул пяра, форум стаў унікальнай пляцоўкай для зносін і абмену меркаваннямі са старэйшымі калегамі з Беларусі, Расіі, Арменіі і Казахстана. Віцебшчыну на мерапрыемстве прадставілі 8 журналістаў: з абласнога цэнтра, Оршы, Гарадка, Бешанковіч, Наваполацка і Ушач.

Назва гэтага маштабнага мерапрыемства – “Агульны погляд у будучыню” – была выбрана невыпадкова. Як вядома, адзін – у полі не воін, асабліва ў інфармацыйным. У сучасным свеце, дзе разам са станоўчымі тэндэнцыямі назіраецца падзенне нораваў, напластаванне хлусні, выстаяць можна толькі аб’яднаўшыся. Толькі так атрымаецца захаваць славянскія традыцыі, духоўныя здабыткі, пры касмічных хуткасцях распаўсюджвання фактаў, каментарыяў і меркаванняў “вывудзіць” у інфармацыйным моры трапныя і праўдзівыя словы. Аб гэтым гаварыў у сваім выступленні міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі.– Насычаную праграму медыяфоруму можна параўнаць з мнагаслойным пірагом, – падзялілася з намі сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства галоўны рэдактар радыёпраграмы “Інфармацыйны веснік” Крысціна Гайко. – Камусьці спадабалася “начынка” – дыскусіі, хтосьці знайшоў разынку ў чарадзе майстар-класаў і сесій, нехта запісаў для сябе карысныя “рэцэпты” журналісцкай “кухні” на выставе работ творчай моладзі. Падчас кава-паўз і экскурсій па горадзе мы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца, пагутарыць нефармальна, абмяняцца кантактамі. Упэўнена, усё гэта дапаможа нам, маладым журналістам, у далейшай прафесійнай дзейнасці.

Хвалюючым момантам мерапрыемства стала ўручэнне Беларускім саюзам журналістаў прэміі “Дэбют” у пяці намінацыях: лепшы рэпарцёр, аглядальнік, вядучы радыёпраграм і тэлепраграм, фотакарэспандэнт.

Закончыўся трохдзённы форум на пазітыўнай ноце. Арганізатары выказалі спадзяванне, што такое плённае супрацоўніцтва прадстаўнікоў масмедыя стане традыцыйным, а на наступны год на падобнае мерапрыемства збярэцца яшчэ больш маладых журналістаў.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *