На ОАО «Промкомбинат» осваивают новые виды продукции

Импортозамещение Наши земляки

Для ААТ “Ушацкі прамкамбінат” 2013 год складваўся няпроста. Аднак наша адзінае ў раёне прадпрыемства лёгкай прамысловасці актыўна шукала шляхі паляпшэння эканамічных паказчыкаў, асвойвала выпуск новай прадукцыі.

Адметнай падзеяй стала атрыманне прамкамбінатам сертыфіката Мытнага саюза на шыццё пасцельнай бялізны. Гэты тавар заўсёды з’яўляўся хадавым, ушацкія ж прамыслоўцы шыюць камплекты з якаснай айчыннай сыравіны, выкарыстоўваюць тканіны прыгожай моднай расфарбоўкі, ды і кошт на вырабы прымальны. “Пробную партыю бялізны пашылі толькі ў пачатку лета і хутка зразумелі, што гэты тавар будзе карыстацца попытам, – расказвае тэхнолаг прадпрыемства Алена Каз’яніна. – Да канца года вырабілі каля пяці тысяч адзінак прадукцыі, якую рэалізоўвалі як у нашым раёне, так і ў суседніх падчас кірмашоў – рабіць гэта нам дазваляе атрыманы сертыфікат. У 2014 годзе павялічым выпуск і пашырым тэрыторыю рэалізацыі гэтага патрэбнага людзям тавару і абавязкова будзем атрымліваць сертыфікаты Мытнага саюза на ўсю нашу прадукцыю”.

Н.БАГДАНОВІЧ.

На здымку: А.Пугачова, А.Каз’яніна, Т.Міцкевіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *