Народный клуб творческих встреч «Муза» на областном празднике-конкурсе самодеятельных поэтов и компазиторов удостоен диплома в номинации «Сохранение и пропаганда традиционной поэтической культуры Витебщины»

Мир увлечений Творчество наших земляков

Ці не праўда, прыгожая назва дадзена абласному святу-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў, які традыцыйна праводзіцца на Лёзненшчыне (раней наладжваўся ў аграгарадку, цяпер – у райцэнтры). Звычайна ўдзельнікаў збіралася не так многа, як прыехала сёлета – прадстаўнікі 17 раёнаў і гарадоў Віцебшчыны, а яшчэ і двух раёнаў Смаленшчыны дэманстравалі сваю творчасць. Некаторыя прынялі ўдзел упершыню, як і наш раён, які прадставілі сябры народнага клуба творчых сустрэч “Муза” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (дырэктар — М.П.Макрыдзіна). І выступленне прайшло паспяхова.

Трэба сказаць, спачатку быў занальны конкурс. У абласным метадычным цэнтры народнай творчасці вывучалі характарыстыкі і творы прэтэндэнтаў, адбіралі лепшае, фарміравалі спісы да абласнога свята. У наш калектыў канчаткова ўвайшлі пяць чалавек. Гэта Галіна Данілёнак, Надзея Губко, Лідзія Сідарэнка, Аляксандр Лосеў і Сяргей Каранеўскі. Усяго ж прадугледжвалася выступленне больш за паўсотні ўдзельнікаў свята з розных месцаў. Пры складанні спісаў арганізатары нават імкнуліся скараціць прапанаваную намі і некаторымі іншымі раёнамі, вялікімі гарадамі колькасць ўдзельнікаў. І нават пасля карэкціроўкі спісаў свята-конкурс заняў пяць гадзін бясконцага фантаніравання творчасці. Былі таксама жадаючыя паўдзельнічаць па-за конкурсам. Гэта сведчыць пра незвычайнае развіццё паэтычнай і кампазітарскай творчасці ў нашай вобласці. Можна ўявіць, як няпроста далося журы выбраць лепшых. А для нас, удзельнікаў, важна было зладжана, на добрым узроўні пазнаёміць прысутных з дзейнасцю цэлага калектыву, у межах якога вядзецца няспынная работа. А яшчэ хацелася на людзей паглядзець. Тым больш што былі створаны ўсе ўмовы.

Асноўнае дзеянне свята-конкурсу адбывалася ў цэнтральным парку райцэнтра, куды накіравалася ўрачыстае шэсце. Гэтаму папярэднічаў прыём гасцей у раённым Доме культуры. У парку гаспадары апраўдваліся: ён яшчэ малады, тут няма векавых дрэў. Але галоўнае, што ўсё стварала камфорт: упрыгожаная сцэна, абсталяванае месца для сядзення, паўсюдная акуратнасць. Абапал былі столікі, дзе прадавалі карціны, прапаноўвалі вырабы самадзейных майстроў. У імправізаванай сталовай гасцей на працягу ўсяго дня частавалі гарачай ухой, смажанай рачной рыбай і кандытарскімі вырабамі. Але галоўнае – непасрэдна праграма свята. Нашы ўдзельнікі вельмі хваляваліся, хаця загадзя было ўсё выверана: і без таго вершы дастойнага ўзроўню як след адрэагаваны, падабраны так, каб калектыў добра выглядаў дзякуючы тэматычнай палітры. Прычым, кожны наш аўтар – са сваім узроставым жыццёвым багажом. І калі ў канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі і гледачы перамясціліся да святочнага кастра, дзе пачалося ўзнагароджанне, мы былі амаль упэўнены, што наша “Муза” будзе адзначана. Так і адбылося. Дыплом упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці быў уручаны творчаму калектыву ў намінацыі “Зберажэнне і прапаганда традыцыйнай паэтычнай культуры Віцебшчыны”.

Г. ВАРАТЫНСКАЯ,



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *