Накануне 1 сентября районные власти посетили детский социальный приют г.п.Ушачи и дом семейного типа в агрогородке Ореховно

Наши дети Официально

Дарыць дзецям падарункі да школы – добрая з’ява, што прыжылася на Беларусі і стала традыцыяй. Кіраўнікі самых розных узроўняў, пачынаючы ад Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі, наведваюць напярэдадні новага навучальнага прытулкі, дзіцячыя дамы, каб падарыць свята тым, хто пазбаўлены бацькоўскай пяшчоты.

А як чакаюць дзеці падарункаў, у чарговы раз пераканалася, калі з імі да сямі дзетак прытулка завіталі старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Фёдараўна Сыроўчанка.

– Ну, каму ў вас ад трох да чатырох гадоў? – запытаўся Віктар Віктаравіч, каб уручыць развіваючую гульню адпаведна ўзросту, – і руку падняла самая маленькая дзяўчынка.

Зараз у прытулку іх сямёра, і кожнаму дасталася гульня, якая будзе развіваць, прывучаць тварыць і думаць. І якая, спадзяюся, застанецца ў памяці, бо не паспелі госці развітацца, як малыя ўжо разабралі прыгожыя каробкі і глядзелі, што ж падарылі сябру.

Гэта, канечне, сумна, калі такі адказны момант жыцця, як Дзень ведаў, малыя сустракаюць не побач з бацькамі. І тым не менш добра, што яны не застаюцца без увагі, як і дзеці, што выхоўваюцца ў доме сямейнага тыпу ў Арэхаўне. Падарункі гэтым дзецям таксама рыхтаваліся згодна ўзросту і інтарэсаў. Спартыўныя прыхільнасці ў старэйшых хлопцаў – вось і атрымалі ракеткі, мячы, дзяўчынкі, канечне – лялькі. І не менш патрэбнымі за падарункі былі бацькоўскія словы, якія сказаў у гэты дзень В.В.Родзіч усім, і асабліва старэйшаму Аляксандру, які паступіў у каледж. Ён выбраў патрэбныя будаўнічыя спецыяльнасці і Віктар Віктаравіч параіў не спяшацца пры прыняцці рашэнняў, паступова рушыцца да мэт, якія абавязкова збудуцца, калі не проста жадаць гэтага, але і абавязкова працаваць над сабой.

Вольга КАРАЛЕНКА.



8 комментариев по теме “Накануне 1 сентября районные власти посетили детский социальный приют г.п.Ушачи и дом семейного типа в агрогородке Ореховно

  1. Поддержать детей, которые лишены родительского тепла — святое дело.

  2. Поддерживать надо,конечно,надо и не устраивать из этого «показательное выступление»,а по зову души,без пафоса, пойти и отдать детям частичку тепла,внимания,то,что деткам будет в радость!

  3. НАРОД!!!!!!!У вас же есть вещи ,которые «по — зиме» Вам не нужны,ПОМОГИТЕ!!!!! Женщина с «2-мя детками замерзает((((

  4. Вы,извините,но случайно оставила не под той статьёй комментарий-я хотела напомнить про детей,которые приехали с Украины вместе с мамой в Завечелье-уверена,что они будут очень благодарны нашим людям за поддержку,тем более,что зима скоро! Статья была написана давно в газете,может кто-то и забыл,что люди будут рады помощи,а если вы что-то знаете о них-расскажите,очень волнует их судьба!

  5. Почему всё внимание одной этой семье беженцев из Завечелья??Что, другие разве не нуждаются в помощи? В Дольцах беженцы с Украины есть, в Ушачах семья из Луганской области с маленькими детьми снимает дом на Нижне-Набережной. Вы про них не знаете или им совсем-совсем ничего не нужно?

  6. К нам больше никто не обращался, но объезд всех семей должно было завершить управление социальной защиты, информацию дадим.А семье, которая жила в Завечелье, ушачане очень помогли, просила только ковёр, что б ребёнок по полу голому не ползал, да и тот уже передают.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *