В клубе «Ушачане» состоялась встреча ветаранов комсомольского движения с активистами районной организации ОО «БРСМ»

В общественных организациях Образование и молодежь Творчество наших земляков

Радок з вядомай песні, вынесены ў загаловак, стаў своеасаблівым лейтматывам сустрэчы ветэранаў камсамольскага руху і іх пераемнікаў, сённяшніх БРСМ-аўцаў, падчас нядаўняга пасяджэння клуба цікавых сустрэч «Ушачане». Прадстаўнікі старэйшага пакалення расказалі юнакам і дзяўчатам пра тое, што камсамол стаў школай іх духоўнай загартоўкі, камсамольцы былі ініцыятарамі вялікіх пачынанняў, асвойвалі цалінныя землі, пракладвалі БАМ, змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, з руін аднаўлялі гарады і вёскі, ударна працавалі, выконваючы заданні пяцігодак. Маладыя людзі ў сваю чаргу пазнаёмілі «ўшачан» з дзейнасцю БРСМ, падзякавалі ветэранам камсамольскага руху за сувязь з іх грамадскім аб’яднаннем.

Удзельнікі пасяджэння прыйшлі да высновы, што творчасць любому ўзросту падуладна. Доказам гэтаму сталі вершы 11-класніцы Ушацкай школы Анастасіі Жукавай, якія дзяўчыне дапамагла прэзентаваць яе сяброўка Алена Лышко, а таксама паэтычны твор Любові Міхайлаўны Карабань «Золотой дождь». Аб’ядноўвае прадстаўнікоў абодвух пакаленняў і іх жаданне захоўваць гісторыка-культурную спадчыну нашай Радзімы. Маладая работніца музея народнай славы імя У.Е.Лабанка Кацярына Сямчонак нагадала, што ў фонд музея з задавальненнем прымаюцца гістарычныя дакументы. На гэтыя словы адразу ж адгукнуўся Фёдар Раманавіч Пацэйка, у якога захаваліся лісты з фронту аднаго з ветэранаў вайны.

Ад кожнага такога пасяджэння ва ўдзельнікаў клуба «Ушачане» застаюцца не толькі цёплыя ўспаміны, але і фотаздымкі. Не стала выключэннем і прыгаданае. Для нас жа, маладых людзей, гэтая сустрэча — выдатная магчымасць павучыцца ў сваіх землякоў багатаму вопыту правядзення змястоўных мерапрыемстваў, аптымізму і творчаму настрою.

Ю.БЕЛАВУСАВА, галоўны бухгалтар райкама БРСМ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *