В атмосферу 50-ых прошлого века смогли окунуться участники и ззрители областного зонального смотра-конкурса работников культуры, который проходил в г.п.Ушачи

Мир увлечений Творчество наших земляков

Як ні змагаліся камсамольскія патрулі з тлятворным уплывам капіталізму, а джаз, рок-н-рол, стыльная яркая вопратка ўсё ж прасачыліся ў маладзёжнае асяроддзе. Прычым як у 50-я гады ў Савецкі Саюз, так і пятнічным вечарам у раённы Дом культуры. Выступленнем «Стыляг» пачаўся і ім жа завяршыўся занальны агляд-конкурс калектываў культуры з чатырох раёнаў, на які Браслаўскі, Шаркоўшчынскі і Міёрскі прывезлі нават па дзве конкурсныя праграмы.

Мэта, што стаяла перад работнікамі культуры — правесці дыскатэку «Для тых, каму за…» так, каб разварушыць залу, прымусіць літаральна ўсіх прыйшоўшых паўдзельнічаць у мерапрыемстве. І яна ім удалася. Прычым гэта не толькі маё меркаванне, хоць ногі самі пускаліся ў пляс, але і ўшачанак-пенсіянерак, што зазірнулі ў РДК на агеньчык, але і пасля трох гадзін праграмы не спяшаліся разыходзіцца па дамах.

Наогул жа зала была поўная і ад каманд-канкурсантак, і груп падтрымкі, і проста наведвальнікаў, а ў асноўным дзякуючы арганізатарам, якія паклапаціліся, каб праводзіць дыскатэку было з кім. У выступленні нашай каманды, а таксама над стварэннем атмасферы сярэдзіны мінулага стагоддзя былі задзейнічаны практычна ўсе работнікі культуры, у якіх бы арганізацыях яны не працавалі: ад непасрэдна супрацоўніц аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, да бібліятэкі, музея і нават гаспадарчай групы аддзела. Яе загадчык Мікалай Пруднікаў, дарэчы, быў цэнтральнай фігурай не толькі ў камандзе «Стыляг», але і падчас выступлення іншых каманд, паколькі работніку культуры пры правядзенні любых гульняў патрэбны мужчыны, якіх заўсёды недастаткова. Вось і збіраў ён гарэм, апранаў ляльку, ну і выдатна сплясаў рок-н-рол, роўна як і ўсе нашы дзяўчаты з каманды «Стыляг». Ды і «жлабы», што патрулявалі па вуліцы, асабліва іх камандзір Ірына Бельская проста выдатна ўвайшлі ў вобраз. Трэба зазначыць, што дух стыляжніцтва, атмасфера савецкіх пяцідзясятых аказалася самай яркай, нязбітай з вобразаў, што выкарыстоўвалі канкурэнты, за што і адзначалі гаспадароў члены журы, у складзе якога былі як вопытныя работнікі абласнога метадычнага цэнтра культуры, так і дзі-джэі з Віцебска. Яны ж давалі слушныя парады наконт таго, што слаба задзейнічалі каманды і на што трэба звярнуць увагу пры правядзенні дыскатэк. Ну напрыклад, што не трэба загружаць удзельнікаў складанымі пытаннямі, паколькі нават для людзей, добра памятаючых фільм «Стылягі», масавыя дзеянні якога здымаліся, дарэчы, на праспекце Незалежнасці ў Мінску, далёка не ўсе аказаліся «па зубах». Дакладней — па гальштуку, паколькі менавіта гэты элемент гардэроба абразаўся, калі паступаў няправільны адказ. Журы адзначыла і гэтую цікавую знаходку ўшацкай праграмы, і гульню ў фанты, і ўвогуле яркае выступленне, а самае галоўнае — за той дух дыскатэкі «Для тых, каму за…», якую ўдалося стварыць гаспадарам. Дарэчы, падчас усяго мерапрыемства ішоў фільм «Стылягі». Праграма ўшацкіх работнікаў культуры заняла другое месца з сямі прадстаўленых праграм, ну а першае прысуджана работнікам культуры з Міёрскага раёна.

Заўсёды прыемна, калі наш раён годна вытрымлівае экзамен, з чым мы і віншуем работнікаў культуры, ну а дыскатэку «Для тых, каму за…» з яркімі вобразамі «стыляг» і «жлабоў», мяркую, яны прадэманструюць яшчэ не раз, запрасіўшы ўшачан на адпачынак, у якім яны будуць актыўнымі ўдзельнікамі.

В.КАРАЛЕНКА



4 комментария по теме “В атмосферу 50-ых прошлого века смогли окунуться участники и ззрители областного зонального смотра-конкурса работников культуры, который проходил в г.п.Ушачи

  1. хоць ногі самі пускаліся ў пляс, але і ўшачанак-пенсіянерак, што зазірнулі ў РДК на агеньчык, але і пасля трох гадзін праграмы не спяшаліся разыходзіцца па дамах — Вам самим хоть не смешно ??? Все те пенсионерки которые пришли на данное мероприятие, могли бы и раздеться, а не сидеть в верхней одежде, не сняв головные уборы.

  2. Они не мужчины, могут и в головных уборах, тем паче что причёсок специально не делали, а по поводу верхней одежды.. значит плохо предлагали прибегнуть к услугам гардероба. Поскольку у нас в РДК не очень жарко — даже в зале на мероприятиях половина — в одежде, и ваши же работники советуют не раздеваться. А вот что не ушли, а три часа смотрели выступления и даже сами принимали участие, говорит о том, что было интересно. Что смешного то?

  3. Из тех кто там сидел, никто даже не встал что бы принять участие. Но я то принял, в конкурсе от Миорах.

  4. Только суть не в этом — было не интересно — ушли бы сериалы смотреть.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *