В 2014 году на Ушаччине родилось 112 малышей

Демография

З 2004 года ў Беларусі назіраецца рост нараджальнасці ва ўсіх рэгіёнах, павялічваецца доля другіх і трэціх дзяцей у агульнай колькасці народжаных. Адносна стабільным з’яўляецца гэты паказчык і на Ушаччыне. Пра дэмаграфічную сітуацыю ў раёне ў 2014 годзе расказвае начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама А.М.МАЛАШЧАНКА:Летась у раёне зарэгістравана 112 нараджэнняў. І хоць гэта менш, чым у 2013-м, аднак можна вылучыць і станоўчую тэндэнцыю, бо мінус да мінулагодняй нараджальнасці амаль удвая меншы, чым быў гады тры-чатыры таму. У 2014-м на Ушаччыне з’явіліся на свет 59 хлопчыкаў і 53 дзяўчынкі, 48 з якіх былі першынцамі, 43 — другімі дзецьмі ў сям’і, 17 — трэцімі, 3 — чацвёртымі, 1 — пятым.

Летась найбольшая колькасць дзяцей — 85 — з’явілася ў мам ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, 24 — ад 31 да 40, 1 — больш 40. Самыя маладыя матулі нарадзілі ва ўзросце 15 і 17 гадоў. Самымі маладымі бацькамі сталі двое 19-гадовых хлопцаў, а самым сталым — 47-гадовы мужчына. Прыемна, што большасць «кветачак жыцця» з’явілася на свет у поўных сем’ях. А вось 12,5 працэнта немаўлят будуць выхоўваць толькі мамы.

Самымі папулярнымі імёнамі сярод хлопчыкаў сталі Арцём, Уладзіслаў, Ілья, Ягор, Кірыл, Максім, а сярод дзяўчынак — Аляксандра, Дар’я, Лізавета, Мілана, Ульяна, Яна. Цікава, што зараз у разрад рэдкіх перайшлі некалі вельмі папулярныя і распаўсюджаныя імёны: Юрый, Пётр, Павел, Мікалай, Іван, Антон, Таццяна, Кацярына, Вера, Ніна, Алена і некаторыя іншыя.

Што датычыцца колькасці шлюбаў, то яна зменшылася ў параўнанні з 2013-м на 24 і дасягнула 110. 32 мужчыны і 26 жанчын узялі шлюб паўторна. Сярэдні ўзрост тых, каго з’ядналі вузы Гіменэя, склаў 29 гадоў у мужчын (на ўзроўні папярэдняга года) і 27 у жанчын (на 1 год больш, чым у 2013-м). Самымі маладымі жаніхом і нявестай сталі хлопец і дзяўчына, якім споўнілася 18, а самыя старэйшыя размянялі ўжо сёмы дзясятак.

Асобным радком можна вылучыць зарэгістраваныя шлюбы з замежнымі грамадзянамі. Такіх летась было 9. Вырашылі парадніцца з жыхарамі Ушаччыны грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Украіны і Літоўскай Рэспублікі.

У апошні час назіраецца змяншэнне колькасці зарэгістраваных смерцяў у нашым раёне. Калі ў 2010 годзе іх было 392, у 2011-м — 365, 2012-м — 342, 2013-м — 346, то ў 2014-м — толькі 332. І ўсё ж нагоды для аптымізму мала: як паказваюць даныя, многія прадстаўнікі моцнай паловы не дажываюць нават да 50-ці. Так, летась не стала 2 мужчын ва ўзросце да 30 гадоў (рэгістрацыі смерцяў жанчын у гэтым узросце не было), 20 — ад 31 да 50 (жанчын утрая менш). Амаль настолькі ж колькасць памерлых мужчын ва ўзросце ад 51 да 70 гадоў перавышае адпаведны жаночы паказчык.

На жаль, як і раней, смяротнасць у нашым раёне перавышае нараджальнасць. Будзем спадзявацца, што ў наступіўшым годзе сітуацыя зменіцца да лепшага.

Адзначу, што прыведзеныя лічбы датычацца вынікаў работы органаў дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану Ушацкага раёна і могуць не супадаць з данымі статыстыкі.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



5 комментариев по теме “В 2014 году на Ушаччине родилось 112 малышей

  1. А почему никто не озвучивает тот факт,что ежедневно в районе умирает по три-четыре человека.Или просто редакция патриота боится за свое теплое место,поэтому и рисуют нам картину в светлых тонах.Нет у нас свободы слова-НЕТУУУ!!!!

  2. Хотелось бы посмотреть статистику рождений/смертей, естественного прироста/убыли в пересчёте на тысячу. И в сравнении с другими европейскими странами. Рашу, Албанию не предлагать ;).

  3. Имеют наши люди привычку обгадить самую хорошую новость. Ну да, умирают люди, но ведь большинство жителей района пенсионного возраста, а никто ведь не живет вечно. Но то, что в последнее время увеличилась рождаемость не может не радовать. Молодые люди обзаводятся семьёй, рожают детей, строят жильё, значит собираются жить в Ушачском районе, значит и район будет жить. Так давайте этому все вместе радоваться.

  4. Мы и радуемся. Просто хотелось бы ясно понимать, по какому случаю праздник. http://select.by/content/view/8615/891/ «…Быстрее всех вымирала Витебская область, где естественная убыль населения составила 4 346 человек.»
    Хотя я допускаю, что Вам известна некая тайна о скрытом бэби-буме в Ушачском районе. Расскажете?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *