Осторожно — клещи! Что делать при укусе этих насекомых?

Здравоохранение

З наступленнем цяпла ўсе мы стараемся больш бываць на вуліцы, адпачываць на дачы, у лясным масіве, каля возера. Аднак неабходна быць пільнымі, бо разам з намі летні сезон адкрываюць і насякомыя, укусы якіх могуць прывесці нават да смяротнага зыходу. Адным з такіх шкоднікаў з’яўляецца энцэфалітны клешч, чый актыўны перыяд пачынаецца ў красавіку і заканчваецца толькі ў канцы чэрвеня.

Часцей за ўсё клешч жыве ў траве і невысокім хмызняку. Вышэй аднаго метра ён, як правіла, не залазіць. Насякомае любіць забалочаныя лісцевыя мясціны, дзе ёсць верагоднасць з’яўлення чалавека. Калі вы дакранецеся да лістка ці галінкі, на якой сядзіць клешч, ён абавязкова ўчэпіцца за вашу скуру ці адзенне. Найбольш актыўны ён у сухое, сонечнае і цёплае надвор’е.

Наступствам укусу такога насякомага могуць быць паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы, мозгу, параліч і нават смерць чалавека. Знешнія праяўленні хваробы пачынаюцца вельмі хутка: праймаюць дрыжыкі, з’яўляецца моцны галаўны боль, млоснасць, ірвота, тэмпература цела павышаецца да 38-39 градусаў. Могуць назірацца мышачныя болі ў шыйнай і плечавай зоне, а таксама ў вобласці грудзей, паясніцы, у нагах і руках. Магчыма пачырваненне твару і іншых частак цела. Калі пацыенту своечасова не аказаць першую медыцынскую дапамогу – гібелі не пазбегнуць.

Як правільна зняць кляшча з цела? Акуратна захапіце яго пінцэтам ці пальцамі, абгорнутымі чыстай марляй, бінтам, тонкай анучкай. Бярыце яго як мага бліжэй да месца ўкусу. Трымаючы і паварочваючы насякомае вакол восі, выцягвайце. Апрацуйце месца ўкусу спіртам, ёдам ці адэкалонам. Пасля гэтых маніпуляцый старанна вымыйце рукі з мылам. І ўсё ж лепш пры выяўленні кляшча на целе звярнуцца ў медыцынскую ўстанову.

А.КІСЯЛЁЎ, выконваючы абавязкі галоўнага ўрача Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *