Райком профсоюзов работников агропромышленного комплекса подвёл промежуточные итоги соревнования кормозаготовки-2015. В лидерах — работники ОАО «Ильюшинский»

Сельское хозяйство

Для таго, каб адзначыць лепшых аграрыяў, занятых на касавіцы, старшыні райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміру Мікалаевічу Кругліку не прыйшлося “калясіць” па раёне – усе механізатары, якія займалі першыя радкі ў раённым спаборніцтве, працуюць у ААТ “Ільюшынскі” і лідарства захапілі з першых дзён корманарыхтоўкі. А вось па тэрыторыі буйной гаспадаркі праехаць давялося. Застаць механізатараў на мехдвары можна хіба што вельмі рана або позна ўвечары, ды і працаваць ім даводзіцца на розных участках на працягу нават аднаго дня. Першым ліст­-падзяку і невялікую грашовую прэмію атрымаў Віктар Буйніцкі, перадавік на касьбе, які ў аўторак быў задзейнічаны на падкосе пашаў за Сержанамі, зрэшты, як і іншыя механізатары гэтага ўдарнага звяна. Трэба адзначыць, што ільюшынцы ў раённым спаборніцтве канкурыруюць у асноўным паміж сабой, а ў гаспадарцы жартуюць: “Калі б у нас быў трэці КВК, то прызавых месцаў на ўсёй Дошцы гонару для прадстаўнікоў астатніх сельгаспрадпрыемстваў мабыць і не засталося б!” Уручаючы заслужаныя ўзнагароды Мікалаю Ступко і Пятру Качану, якія дасягнулі лепшых прамежкавых паказчыкаў на здрабненні зялёнай масы і яе адвозцы адпаведна, У.М.Круглік падзякаваў працаўнікам сяла за іх нялёгкую працу і пажадаў новых поспехаў.

– Такія прамежкавыя вынікі плануем падводзіць пастаянна, прычым не толькі сярод механізатараў, занятых на асноўных відах работ, – падзяліўся далейшымі планамі па ўшанаванні перадавікоў Уладзімір Мікалаевіч. – Пагадзіцеся, што неяк не заслужана па­за ўвагай застаюцца працаўнікі, якія, напрыклад, прасуюць сена або збіваюць валкі для таго ж КВК… Як і на дзясятках іншых відаў работ на палях, фермах і зернетаках. А гэта таксама нашы людзі, члены прафсаюза і іх праца хоць і не “медыйная”, але не менш патрэбная і адказная.

Дзмітрый Раманоўскі. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *