Ушачский хор ветеранов подтвердил звание народного

Общество

У красавіку ў Палацы культуры г.Полацка адбыўся агляд-конкурс калектываў мастацкай самадзейнасці ветэранскіх арганізацый Полацкай зоны Віцебскай вобласці “Не старэюць душой ветэраны”, прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі. У ім прымалі ўдзел калектывы 11 раёнаў вобласці, а таксама з гарадоў Полацк і Наваполацк. Ад нашага раёна ў ім удзельнічаў хор народнага клуба “Ветэран”.

Кожнаму калектыву па ўмовах конкурсу належала прадставіць сваю праграму. У рэпертуары ўшачан былі тры харавыя песні і адно выступленне саліста хору ветэранаў Васіля Сцяпанавіча Дука, які выканаў песню “Мая любімая”. Усе гледачы стоячы апладзіравалі яму, 90-гадоваму выканаўцу, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Выступленне В.С.Дука адзначана дыпломам за актыўны ўдзел у абласных мерапрыемствах, вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і каштоўным падарункам.

Віцебскі абласны метадычны цэнтр узнагародзіў хор народнага клуба “Ветэран” дыпломам за актыўны ўдзел у абласных мерапрыемствах “Не старэюць душой ветэраны”, за прапаганду песенна-патрыятычнай тэматыкі сярод насельніцтва і ў сувязі з 25-годдзем яго стварэння. Калектыў у чарговы раз пацвердзіў званне “народны”.

Ушацкі раённы савет ветэранаў сардэчна віншуе з’яднаны і творчы калектыў хору народнага клуба “Ветэран” і яго кіраўніка Іну Сяргееўну Клімаву з дасягнутымі поспехамі. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях, далейшых творчых поспехаў і невычэрпнага аптымізму.

У.МАЛАТКАВЕЦ,

старшыня раённага савета ветэранаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *