«Патрыёту» отвечают: улица П.Бровки подсыпана, но асфальта в ближайшее время не будет из-за отсутствия финансирования

"Патрыёту" отвечают

У адказ на крытычны артыкул “Не капрыз, а неабходнасць”, змешчаны ў нумары 74 за 19 верасня, паведамляем, што ў 2016 годзе асфальтаванне вуліцы Петруся Броўкі ў г.п.Ушачы не плануецца ў сувязі з  адсутнасцю фінансавання.

А.ГАЛЯКОВІЧ, намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама.

На крытычны артыкул “Не капрыз, а неабходнасць” УП ЖКГ паведамляе наступнае: стан вуліц П.Броўкі, а таксама прылягаючых  Камсамольскай, Ніжне­Набярэжнай, Чапаева і Маладзёжнай знаходзіцца на кантролі – грэйдзіруюцца і кожны год робіцца падсыпка. Па Петруся Броўкі і Камсамольскай  дарогі падсыпаны ўжо, у хуткім часе будзе зроблена падсыпка па Маладзёжнай.

Аднак гэта толькі частковыя меры, якія не дазваляюць мець нармальнае пакрыццё на працягу ўсяго года. Справа ў тым, што пры праектаванні вуліцы Петруся Броўкі не былі прадугледжаны кюветы. Гэтая і суседнія вуліцы маюць  рэзкія спускі, таму патокі вады ідуць па палатне і размываюць падсыпку. Месца ж ля дзіцячага сада самае нізкае, таму ў дажджлівае надвор’е там і ўтвараюцца лужы.

Кардынальна змяніць стан  дарожнага палатна можа толькі будаўніцтва ці капітальны рамонт дарогі, калі будзе зроблены адпаведны ўхіл і абавязкова кюветы.

С.ЗАВАДСКІ, дырэктар УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *