Профессиональный праздник отметили работники страховой отрасли

К профессиональному празднику

У 2001-­м годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было ўстаноўлена прафесійнае свята – Дзень страхавых работнікаў, які адзначаецца ў першую суботу снежня.

Сёння ў аддзеле па аказанні страхавых паслуг па Ушацкім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Лепельскім раёне працуе 22 чалавекі, з іх раён абслугоўвае 15 страхавых агентаў, асноўная ж работа кладзецца на 5 штатных спецыялістаў. Пад кіраўніцтвам Тамары Васільеўны Зімніцкай усе яны бездакорна выконваюць свае прафесійныя абавязкі, большасць з іх –  ужо не адзін дзясятак гадоў. Вядучы спецыяліст і намеснік па сумяшчальніцтве Алена Пятроўна Северына працуе  з юрыдычнымі асобамі па добраахвотным страхаванні транспартных сродкаў і ад няшчасных выпадкаў, а Надзея Міхайлаўна Апёнак па абавязковым страхаванні сельскагаспадарчых культур, маёмасці. Зона адказнасці Веры Уладзіміраўны Стрыжонак – работа з агентамі, выплаты па траўмах і захворваннях, афармленне “зялёнай карты”. Самым маладым работнікам з’яўляецца Ірына Сяргееўна Хамічонак, якая працуе ў аддзеле з 2008 года, любую давераную ёй работу выконвае з адказнасцю і сур’ёзнасцю. І ўсе яны без выключэння прафесіяналы сваёй страхавой справы і з любой задачай спраўляюцца на выдатна.

Вольга КАМАРКОВА.

На здымку: Н.Апёнак, А.Северына, Т.Зімніцкая, І.Хамічонак, В.Стрыжонак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *