Юбилейные даты Ушаччины в 2016 году

Листая страницы истории Юбилейные даты

95 год таму на базе маёнтка ў вёсцы Арэхаўна створаны саўгас.

85 год таму пачаў працаваць Ушацкі льнозавод.

80 год таму ва Ушачах пабудавана новая бальніца, арганізаваны Ушацкі лясгас.

75 год таму Ушачы акупіраваны нямецка­фашысцкімі захопнікамі.

50 год таму адноўлены Ушацкі раён (быў скасаваны 25 снежня 1962).

40 год таму заснавана Ушацкая дзіцяча­юнацкая спартыўная школа.

У 2016 годзе нашым землякам і знакамітым людзям Ушаччыны споўнілася б:

17.04 – 115 год Дуброўскаму Фёдару Фамічу – камандзіру брыгады “Дубава”, Герою СССР.

14.02 – 115 год Цімчуку Івану Мацвеевічу – Герою СССР, камісару 1­ай Антыфашысцкай брыгады.

14.06 – 110 год Гіль­Радыёнаву Уладзіміру Уладзіміравічу – камандзіру 1­ай Антыфашысцкай брыгады.

28.09 – 110 год Руткоўскаму Міхаілу Іванавічу – адказнаму сакратару Ушацкага РК ЛКСМБ.

02.12 – 105 год Грыдзюшку Мікалаю Мінавічу – члену рэдкалегіі газеты “Прымежны калгаснік”.

29.02 – 100 год Данукалаву Аляксею Фёдаравічу – камандзіру брыгады “Аляксея”, Герою СССР.

02.10 – 100 год Маркевічу Сяргею Васільевічу – намесніку камандзіра брыгады “Дубава” па разведцы.

01.02 – 95 год Кутрухіну Канстанціну Пракоф’евічу – Герою СССР. Памёр у баі за вёску Хадакова Ушацкага раёна, закрыўшы сваім целам амбразуру варожага дзота.

02.08 – 95 год Гарадзецкай Ларысе Аляксандраўне – заслужанай настаўніцы БССР.

05.12 – 90 год Якутаву Уладзіміру Дзмітрыевічу – публіцысту і празаіку, члену Саюза беларускіх пісьменнікаў.

25.08 – 70 год Салтуку Алегу Уладзіміравічу – беларускаму паэту.

85 год – Мялешку Анатолію Андрэевічу – заслужанаму вайскоўцу, аўтару кніг “Савецкая сямейная абраднасць Беларусі”, “Сучасныя грамадзянскія абрады і традыцыі”.

Спаўняецца:

06.01 – 70 год Крахотку Валерыю Васільевічу – кандыдату матэматычных навук, старэйшаму выкладчыку, дацэнту кафедры аптымальнага кіравання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

16.09 – 70 год Законнікаву Сяргею Іванавічу – беларускаму паэту.

25.03 – 85 год Буракову Віктару Сямёнавічу – беларускаму фізіку, акадэміку НАН Беларусі, заслужанаму дзеячу навукі і тэхнікі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *