Как ЖКХ распорядилось елями, которые стояли на площади в Ушачах?

Ваш вопрос - наш ответ

Хацелася б даведацца, як распарадзіўся камунгас елкамі, якія стаялі на плошчы. Мабыць, якую прадалі для ўпрыгожвання плошчаў падчас навагодніх святаў, як у нас?

А.Пахілка.

За адказам мы звярнуліся да дырэктара УП ЖКГ Станіслава Браніслававіча ЗАВАДСКАГА.

– На жаль, прадаць для прыгаданых мэт елкі было проста немагчыма, паколькі яны не мелі патрэбнага таварнага выгляду – усе аднабокія і з сухімі “праплешынамі”. Нават на тую, якую выбралі на нашу плошчу, вешалі “шыньён” – нарыхтоўвалі лапкі, якія потым прывязвалі, каб схаваць пустату. Елкі пайшлі на шчапу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *