Интересным получился праздник защитников Отечества в детском саду №3 г.п.Ушачи

Наши дети

Немагчыма ўявіць жыццё выхаванцаў у дзіцячым садзе без забаўляльных музычных і спартыўных свят. Да таго ж падобныя мерапрыемствы маюць і выхаваўчую ролю. Вельмі ярка і запамінальна ў нашым садзе №3 прайшло свята “Нам патрэбен мір”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Дзеткі парадавалі гледачоў вершамі і песнямі, танцамі “Наша армія” і “Граніца” і нават па просьбе казачнай Бабы Ягі падрыхтавалі да службы ў арміі яе сябра Лесуна. Дапамагла ж ім паставіць творчыя нумары музычны кіраўнік установы Любоў Віктараўна Мацыль.

Былі ў праграме свята і спартыўныя спаборніцтвы паміж камандамі “Дэсантнікі” і “Лётчыкі”, у склад якіх увайшлі не толькі дзеці, але і іх таты. Удзельнікі дэманстравалі свае ўменні ў розных адмысловых конкурсах, напрыклад, дастаўлялі ў штаб сакрэтны пакет. За свае старанні яны былі адзначаны медалямі і смачнымі прызамі. Зрэшты, галоўнай узнагародай для ўсіх стаў выдатны настрой і прыемныя эмоцыі, якія атрымалі ад сумеснага свята і дарослыя, і дзеці.

А.СЫНКОВА, кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада №3 г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *