Счастье через испытания. Родители из Двор Плино смогли исправиться и вернуть в семью детей

Общество

Жыццё Марыны і Івана змянілася ў адно імгненне – калі іх дачушак прызналі маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і забралі з сям’і. Кожны дзень спяшаліся яны ў дзіцячы прытулак гарпасёлка, каб наведаць сваю сямігадовую артыстку Паліну, сціплую шасцігадовую Сашу і самую маленькую “кветачку” – трохгадовую Свету. Вельмі чакалі такіх сустрэч дзяўчынкі і кожны раз, развітваючыся з мамай і татам на парозе сацыяльнай установы, не стрымлівалі слёз…

Праблемы ў гэтай сям’і пачаліся не з­за гарэлкі, як гэта адбываецца ў большасці іншых. Проста ў свой час Марына і Іван дазволілі сабе “расслабіцца”, забыўшыся пра абавязкі бацькоў і гаспадароў. У выніку ў іх доме рэгулярна назіраўся беспарадак. Слаць бялізну на ложкі жанчына не лічыла патрэбным, таму малышкам часта даводзілася спаць прама на “голых” матрацах. З­-за запазычанасці па электраэнергіі святло ў доме адключылі. Не больш прывабнай выглядала карціна і ў двары, дзе ўсё было захламлена рознымі бытавымі адходамі. Сітуацыя ўскладнялася тым, што дзеці нярэдка заставаліся без нагляду мамы і таты, што магло прывесці да непапраўнага…

Усе гэтыя факты занепакоілі педагогаў дзяўчат, суседзяў – яны забілі трывогу. У выніку сям’я трапіла пад асаблівы кантроль камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Вось толькі візіты правяраючых, іх ушчуванні, просьбы ўзяцца за розум да грамадзян не даходзілі – у выніку іх дзеці аказаліся ў прытулку.

Трэба сказаць, што такая мера “страсянула” Марыну і Івану і прымусіла змяніць прыярытэты. Каб зарабіць больш грошай, пакрыць выдаткі на ўтрыманне дачушак у сацыяльнай установе, мужчына нярэдка працаваў звышурочна, а ў выхадныя хадзіў у ягады, каб іх здаць. Марына ж пасля выхаду з дэкрэтнага водпуску ўладкавалася на “Форэстгандаль”. Спіртным бацькі не злоўжывалі, на рабочых месцах характарызаваліся выключна са станоўчага боку. Ну а каб вырашыць жыллёвыя праблемы, пара знайшла прыстойны дом у Двор Пліне і пераехала па новым адрасе ў чаканні дачушак.

Улічваючы ўсе старанні Марыны і Івана, камісія па справах непаўналетніх прызнала магчымым вяртанне непаўналетніх Паліны, Сашы і Светы ў біялагічную сям’ю. Адбылося гэта напачатку 2016­га і стала выдатным падарункам для ўсіх да Новага года і Каляд. Зараз мама, тата і трое іх дачушак вельмі шчаслівыя ад таго, што яны зноў разам. А іх прыклад – узор для астатніх нядобранадзейных сямей, які даказвае,  што пазбавіцца ганебнага статуса і зажыць шчасліва – рэальна. Галоўнае – шчыра гэтага захацець.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *