Собираем ребёнка в школу. Где и по какой цене купить в Ушачах одежду и обувь, читайте в нашем материале

Общество

Выбраць школьны гардэроб – задача няпростая і адказная: тое, наколькі зручным і прыгожым будзе адзенне нашых дзяцей, у многім паўплывае на іх настрой, а значыць – і на жаданне авалодваць ведамі. Сёння мы раскажам пра навінкі школьнай моды, зарыентуем бацькоў у цэнах на адзенне і абутак.

Самы шырокі асартымент адзення для дзяцей і падлеткаў можна знайсці ва “Універмагу” гарпасёлка. Спачатку звернемся да гардэробу хлопчыкаў. Касцюмы для малодшага ўзросту каштуюць ад 28 рублёў 60 капеек да 58.70, для старэйшага – ад 74.20 да 102.30. Цана штаноў вагаецца ў дыяпазоне 15­-28 рублёў. Кошт сарочкі залежыць ад памеру, маленькія – па 15­-17 рублёў, большыя – па 20­-28. Джэмперы разнастайных мадэляў для хлопчыкаў малодшага і старэйшага ўзросту каштуюць ад 8.20 да 40 рублёў. Ёсць варыянты па 17, 23, 36 рублёў. Шырока прадстаўлена вопратка ад маладога навагрудскага прадпрыемства ААТ “БелКрэда”, якое шые сучасныя, практычныя і якасныя рэчы. Цана спартыўных касцюмаў – 37­-43 рублёў. Акрамя гэтага, у краме “Абутак” можна знайсці туфлі для хлопчыкаў рознага ўзросту. Каштуюць яны ад 40 да 70 рублёў, кеды і красоўкі – ад 20 да 80 рублёў. Прыкладна аднолькавыя цэны на ўсе пералічаныя тавары трымаюцца і на рынку гарпасёлка. Асабліва шырока там прапануецца спартыўнае адзенне і абутак, а таксама рукзакі па 20-­40 рублёў.

Пяройдзем да дзявочай шафы. Касцюмы для дзяўчат малодшага школьнага ўзросту ва “Універмагу” каштуюць каля 40 рублёў, для старэйшага – ад 73 да 80. Дзелавыя сарафаны можна знайсці па 29, 34, 40 рублёў. Блузкі будуць каштаваць ад 12 да 28 рублёў, цана залежыць ад фасону, тканіны і ўзросту, на які яны разлічаны. Джэмперы каштуюць ад 8 да 40 рублёў. Спадніцу можна набыць за 13­17 рублёў. Спартыўныя штаны каштуюць ад 10 да 12 рублёў, касцюмы – ад 23 да 37. Падобныя цэны і на рынку, аднак там зручней будзе апрануць дзяўчыну­падлетка, чым маленькую першакласніцу. Сукенкі каштуюць ад 40 рублёў, спадніцы ад 30, блузкі ад 25, пінжакі ад 45, штаны ад 35 рублёў.

У краме “Абутак” прадстаўлены шырокі аса­ртымент дзявочых туфляў коштам ад 35 да 80 рублёў. Цана кедаў, красовак – 15­-65 рублёў. Гэты абутак можна знайсці і на рынку. Спатрэбяцца дзяўчатам і калготкі: іх можна набыць ва “Універмагу”, “Абутку”, на рынку, а таксама ў прыватнай краме “Камфорт”. Кошт капронавых вырабаў ад 1.20 да 2.40, больш шчыльныя калготкі абыдуцца ў 3.50­-5 рублёў.

Удалых вам пакупак, паважаныя бацькі, і толькі выдатных адзнак у дзённіках сыноў і дачок!

Вольга СЕВЕРЫНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *