Проект БРСМ «Открытый диалог»

В общественных организациях

Праект Беларускага саюза моладзі пад назвай “Адкрыты дыялог” стартаваў яшчэ ў 2014­-м годзе як дыскусійная пляцоўка, якая дае моладзі магчымасць падымаць тыя ці іншыя праблемы, задаваць прадстаўнікам органаў улады хвалюючыя пытанні. Сёлета напярэдадні адной з важных палітычных падзей у жыцці краіны – выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – праект выйшаў на новы ўзровень і набыў маштаб сапраўднага грамадскага руху. Акцыі ў фармаце “Адкрытага дыялогу” праходзяць зараз ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. На мінулым тыдні раённы камітэт БРСМ арганізаваў яго і ва Ушачах. У мерапрыемстве прынялі ўдзел актыўныя маладыя людзі з розных працоўных калектываў Ушаччыны. Першая частка “Адкрытага дыялогу” датычылася выбараў, якія хутка адбудуцца, і ўдзелу моладзі ў іх. Прыемна адзначыць, што наша моладзь лічыць сваім грамадзянскім абавязкам прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць выбар.

Падчас другой часткі дыялогу маладыя людзі мелі магчымасць расказаць пра тое, што іх цікавіць і хвалюе.

– Вядома, многія пытанні патрабуюць індывідуальнага падыходу, таму не саромейцеся задаваць іх – мы заўсёды адкрытыя для дыялогу і будзем вырашаць іх разам, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Васільеўна Азевіч.

Адначасова юнакі і дзяўчаты адзначылі, што ў раёне ствараюцца ўмовы, каб зрабіць жыццё людзей змястоўным і цікавым – выдатны прыклад гэтаму – фізкультурна­аздараўленчы комплекс, які актыўна будуецца ў гарпасёлку. Выказалі спадзяванне маладыя ўшачане ў перспектыве ўбачыць ва Ушачах добры кінатэатр і пункт велапракату. Таксама прысутныя выказалі жаданне ўдзельнічаць у мерапрыемствах турыстычнага напрамку. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Мікалаеўна Клімашэўская ў сваю чаргу заклікала моладзь быць больш актыўнай і ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія для яе арганізуюцца.

Напрыканцы сустрэчы кожны яе ўдзельнік атрымаў у якасці невялікага прэзента яблык, упрыгожаны стужачкай, стылізаванай пад колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, яблыні і яблыкі ўжо даўно сталі сімволікай саюза моладзі, і невыпадкова: яблыневы цвет дазваляе асацыіраваць Беларусь з квітнеючым садам, а яблыкі – з плёнам дасягненняў беларускага народа.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *