Ярким и запоминающимся был праздник 1 сентября и у воспитанников детского яслях-сада №2 г.п.Ушачи

Наши дети

1 верасня – свята не толькі для школьнікаў. У Дзень ведаў распачынаюць новы навучальны год і выхаванцы дзіцячых садоў. Яркім і запамінальным быў першы дзень восені ў яслях-­садзе №2 г.п.Ушачы. Сёлета ўрачыстая  лінейка праходзіла пад дэвізам “Нам мір завешчана берагчы”. Установу наведваюць каля ста дзяцей, а таму свята атрымалася масавым. Малышы спявалі, танцавалі, чыталі вершы пра лепшую пару жыцця, калі можна паціраць вочкі і задаваць сто пытанняў у гадзіну. Асноўным жа лейтматывам свята стала тэма мірнага існавання нашай краіны ў свеце, захавання скарбаў нацыянальнай культуры. Напрыканцы ўрачыстасці дзеці з натхненнем узяліся размалёўваць каляровымі мялкамі зямны шар на асфальце, і праз некалькі хвілін планета ўжо буяла ўсімі колерамі вясёлкі. Хочацца адзначыць выхавальнікаў Таццяну Пятроўну Міхейку, Алену Уладзіміраўну Кавалёву, Валянціну Генадзеўну Віннік і музыкальнага кіраўніка Вераніку Васільеўну Герасімаву, якія падрыхтавалі для дзяцей і іх бацькоў выдатнае свята. Ну а загадчыца ўстановы Людміла Андрэеўна Напрыенка пажадала ўсім паспяховага навучальнага года, шчаслівага дзяцінства і светлай будучыні.

Вольга СЕВЕРЫНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *