Ситуация исправлена. УП ЖКХ Ушачского района и ДРСУ-105 отреагировали на критику в районной газете

"Патрыёту" отвечают

На крытычны матэрыял “Хібы новых дарог”, змешчаны ў нумары 66 за 24 жніўня, паведамляем наступнае.

Замены асфальтавага пакрыцця па тратуары вуліцы Савецкай на сёлетні год у планах не было, а адпаведна не было ні фінансавання на гэтыя віды работ, ні праекта. УП ЖКГ прыступіла да рамонту старога тратуару па ўласнай ініцыятыве за сродкі, заробленыя на іншых работах, паколькі паступала многа скарг на разбіты тратуар, па якім штодня водзяць дзяцей у сад № 2. Укладвалі ўчастак ад загса да магазіна без праекта, у якім вызначаюцца месцы для сцёкаў і вуглы ўхілу, таму пасля дажджу і ўтварыліся лужыны. На гэты час па тратуары зроблены сцёкі, каб вада не затрымлівалася.

Таксама сіламі УП ЖКГ зроблена замена трубы па завулку Кастрычніцкі і месца правалу засыпана гравіем.

C. ЗАВАДСКІ, дырэктар УП ЖКГ.

На крытычную заўвагу аб тым, што па завулку Кастрычніцкі праваліўся новы асфальт, паведамляем наступнае.

Месца правалу ўтварылася над трубой, замена якой не была прадугледжана праектам. Пасля ўкладкі асфальту на гэтым участку павялічыўся як пасажырапаток, так і нагрузка, якую старая труба не вытрымала і атрымалася прасадка асфальту. Нагадаю, што асфальтаванне дарог мікрараёна Е.Лось, Дуброўскага, завулка Кастрычніцкі яшчэ не завершана і будзе працягвацца пры выдзяленні сродкаў. Тады ж будзе заасфальтаваны і ўчастак над трубапераездам.

А.КОЦУР, дырэктар ДРБУ №105.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *